Шал (зборнік). Юры Станкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч страница 19

Шал (зборнік) - Юры Станкевіч Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

павінны зразумець, што я ў вас – выпадкова. а ў мяне – сям’я.

      лекар згодна кіўнуў: – вядома. у нас тут усе – выпадкова. і я – таксама. ха-ха. але ж, бліжэй да цела. мы не запамятавалі пра вас. анягож. каб я быў стары. і непаваротлівы, то пакінуў бы ўсё, як ёсць. каб з часам само рассмакталася. толькі я не забыўся. «прабіў» вашую асобу з усіх бакоў.

      і нечакана прапанаваў:

      – вы, можа, згадзіцеся папрацаваць у нас? у вас вышэйшая адукацыя. жывяцё ў правінцыі. там працы не маеце. а тут асядзеце ў сталіцы. вырашым справу з жыллём. адразу. залічым вас старэйшым над санітарамі. заўхозам. як

      перспектыва? што, не чакалі кулю? людзей,

      ведаеце, не хапае. а хворых – самі бачыце.

      эшалонамі вязуць.

      валовіч вытрымаў паўзу. і адказаў:

      – варта «параіцца», як кажуць, з падушкай. і з жонкай. а ўвогуле – нечакана.

      на што лекар згодна заківаў. – вядома, – гаварыў ён, – варта параіцца. абдумаць прапанову з усіх бакоў. з налёту такія справы не вырашаюцца. папрацуеце па кантракце. гады два-тры. можна і на адзін спачатку. а там – вольнаму воля. хіба знойдзецца што лепшае.

      – дык я магу ехаць? дамоў? лекар на гэта памяркоўна ўсміхнуўся:

      – не панікуйце, – сказаў ён валовічу. —

      – усё будзе ў тэму. вы хутка вернецеся дамоў. сёння. я вам нават на білет пазычу. грошай пры сабе ў вас цяпер – нуль? – хіба не так? але ж, пайшлі.

      і ён узняўся з-за стала. аказаўся высокім. моцнага целаскладу. – пэўна, займаецца сабой. можа, бодыбілдынгам ці яшчэ чым, – падумаў валовіч. і таксама падняўся з крэсла.

      яны спусціліся па лесвіцы. і выйшлі са «свайго» корпуса. ніхто іх не суправаджаў. валовіч крыху супакоіўся. прайшлі па бетонных дарожках. якія падмяталі некалькі хворых. пасля чаго проста сцежкамі. але таксама пратаптанымі. ішлі не вельмі доўга. пакуль урэшце не апынуліся перад чатырохпавярховым будынкам. цагляныя сцены якога былі брудна-шэрага колеру. вокны – у кратах. дзверы – таксама закратаваныя. лекар націснуў кнопку на дзвярах. ім адчыніў дзяжурны. валовіч занепакоіўся.

      – вам што – мала майго слова? – спытаў лекар. заўважыўшы яго стан. —

      – дык больш у мяне гарантый няма.

      пасля чаго яны падняліся наверх. валовіч пралічыў. што паверх апошні. ішлі па калідоры. ім адчынялі. з-за дзвярэй часам даносіліся бязладныя крыкі. лекар з валовічам прайшлі далей. і завярнулі ў нішу. тут таксама чуліся галасы. дужая маладая медсястра кіўнула лекару.

      – а гэта хто, сцяпанавіч? – спытала яна. паказаўшы на валовіча. на што лекар на імя васіль сцяпанавіч адказаў: – ён са мной. – і дадаў дзелавіта:

      – сямнаццатую адшпунтуй.

      і медсястра правяла іх. за некалькі крокаў. і адчыніла дзверы. у сямнаццатую палату. лекар шырокай покіўкай запрасіў валовіча. але той адмовіўся.

      – вы – першым, – сказаў ён. —

      – а я – лепш і тут пачакаю.

      лекар усміхнуўся. і паціснуў плячыма. і яны ўвайшлі. валовіч убачыў цесны пакойчык.

Скачать книгу