Шал (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч страница 20
гаварыў ён, – што экзарцызм, на яго думку, своеасаблівыя прымхі. а калі ёсць у гэтым які эфект, то хуткаплынны. і нязначны. урэшце, вы самі ўпэўніліся. калі вазілі сваю падапечную да святара. хіба не так? многія вераць у тое, што ў чалавеку можа пасяліцца д’ябла. і сеансы выгнання шырока практыкуюцца. наносячы вялікую шкоду людзям. у якіх ужо і без гэтага расхістаная псіхіка. у старажытны час вашую падапечную аб’явілі б ведзьмай. і спалілі б на вогнішчы. а, між тым, карані псіхапатыі – у нас саміх. фізічныя недахопы. складанасці ў сям’і, гвалт. з вашай дзяўчынай, дарэчы, не ўсё проста. бо ў дзяцінстве яна была згвалтаваная. жорстка. некалькімі мяшанцамі. псіхічная траўма дае рэцыдывы. і, верагодна, будзе даваць. і далей.
і запытаўся:
– мяне цікавіць, як яна паводзіла сябе ў дарозе. гэта важна, бо мне трэба адпісваць паперу следакам. тры дні таму яна забіла чалавека. адзін малады «ўдалец» пасадзіў яе ў машыну. прыняў за прастытутку. а можа, і не. сынок гандляра-армяніна. з багатых. захацеў аральнага сексу. а ў бардачку ляжала адвёртка. чым яна імгненна і скарысталася. трапіла ў сцёгнавую артэрыю. у такіх выпадках да лятальнага зыходу максімум дзве хвіліны. следакоў цікавіць, ці быў такі факт. альбо спроба – адзіным? яна ж ужо і праходзіла тут псіхатэрапію раней. адна справа – адлекавацца тут, у нас. а іншая – трапіць на зону.
валовіч уважліва выслухаў. – мне б не хацелася, – урэшце сказаў ён, —
– каб дзяўчына пайшла па зоне. там яна не выжыве. а тут усё-такі ёсць надзея. хіба не бывае выпадкаў. калі вылечваюцца самыя невылечныя хваробы? хіба не можа яна, канстанцыя, сама пазбавіцца ад свайго д’ябла?
лекар падумаў і пагадзіўся. —
– з нашай дапамогай. псіхастэнік можа аддзяліць свае некаторыя заганныя пачуцці. ад сваёй асобы. яны становяцца для яго чужымі. свядомасць расчапляецца. ад яе аддзяляюцца псіхічныя элементы. якія аб’яднаюцца. і пачынаюць жыць сваім жыццём. узнікае другое – я – з ім мы і змагаемся.
і валовіч нечакана для сябе папрасіў у канцы іх гутаркі:
– калі гэта магчыма, перавядзіце яе ў агульную палату. мяркую, там ёй будзе лепш.
9
цягнік адыходзіў. валовіч паспеў заняць месца ля акна. кінуў пад ногі сумку. і глядзеў, як растае, сплываючы, мегаполіс. усё ніжэй становяцца будынкі. іх увогуле меншае. дрэў – наадварот. большае з кожным кіламетрам. потым глядзеў, як на сонца набегла хмара. і пралілася кароткім, моцным дажджом. пасля чаго зноў наступіла спёка.
калі чалавек ідзе прама – яго шлях крывы, – меркаваў валовіч. – але ж і ў рабстве можна быць свабодным. варта толькі не зазіраць занадта ў сябе. бо менавіта там – пекла. а яно засмоктвае. хіба канстанцыю віж не прымусілі. бесперапынна зазіраць у сябе? але, ці менавіта д’ябла ўвайшоў у яе. у працэсе гэтага самасузірання? – раздумваў далей валовіч. бо хрэстаматыйныя спасылкі на святое пісанне. выказаныя айцом віталем. не бясспрэчныя. д’яблы, выгнаныя з апантанага, гаворыцца там, папрасіліся пасяліцца ў свінняў. але навошта? ведалі ж яны, што свінні кінуцца ў мора? так. бо кожны з іх ведае больш, чым мы ўсе разам. але свядомасць без