Шал (зборнік). Юры Станкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч страница 21

Шал (зборнік) - Юры Станкевіч Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

час, калі ўсе ператворацца ў вар’ятаў. і таго адзінага, які не звар’яцеў, тыя вар’яты і аб’явяць шаленцам.

      пад грукат колаў валовіч раптам задрамаў. прыхінуўшыся галавой да сцяны над сядзеннем. у кароткім і неспакойным сне яму чамусьці здалася канстанцыя. ён вёў яе за сабой. на рыбацкай лёсцы. па пустых вагонах цягніка. які рухаўся кудысьці ў неакрэсленую далечыню. адчуваючы да дзяўчыны нязвыклае і пранізлівае пачуццё пяшчоты.

      ачуняў валовіч ад таго, што яго трэслі кантралёры. і падумаў пра сябе. што даўно няголены. у памятай вопратцы. ён нагадвае ім звычайнага бадзягу. якія ў любую пару года вандруюць па цягніках. шукаючы ў іх часовы прытулак.

      валовіч прад’явіў кантралёрам білет. і тыя пайшлі далей. за акном плыў зялёны колер лесу. палян, парослых пырнікам. дзьмухаўцамі. і канюшынай. кустоўямі акацыі. і іргі.

      нага ў яго зашэрхла. валовіч перамяніў позу. і ўпёрся ступнёй у сумку. на падлозе. адчуўшы жорсткую паверхню брукаванца. таго самага, што ўпарта суправаджаў яго. ад карэлічаў. і падумаў, што як вернецца, то адразу кіне камень у якое балота.

Ліпень 2010 г.

      Аповеды розных гадоў

      Гарышча

      Поплаў, за якім вужакай бліскала вузкая, глыбокая, са стромістымі берагамі рэчка, за апошнім часам зарос дзьмухаўцамі і выглядаў вялізным дываном ярка-жоўтага колеру. Колер гэты нібы прыцягваў сонечныя промні і літаральна рэзаў вочы. Раней тут некалькі разоў сеялі канюшыну, але яна не прыжывалася, бо дзьмухаўцы заўсёды перамагалі.

      Мастак Іван Шашкоў, які днямі зноў прыехаў у вёску і зранку выбраўся на чарговы пленэр, глыбей насунуў на лоб саламяны капялюш і працягваў маляваць. Ён маляваў не рэчку і не блізкія з сохлым леташнім бульбоўнікам азяроды, не ўбогія хаты з жэрдкамі тэлеантэн, якія недарэчна тырчалі ў неба, і, тым больш, не дзьмухаўцы, што апанавалі ўсё навокал, а ледзь бачную на супрацьлеглым беразе рэчкі прывідную ў гарачым мроіве цыбуліну мясцовай драўлянай цэркаўкі. Станавілася ўжо даволі спякотна.

      – Дзядзя!

      Мастак Іван Шашкоў азірнуўся, адарваўся ад эцюдніка. На яго пачціва глядзелі двое мясцовых хлопчыкаў – белагаловыя, абодва басанож. Было цёпла.

      – Што здарылася? – сухавата спытаў ён.

      Старэйшы моўчкі працягнуў яму падраны, брудны са знешняга боку скрутак.

      – Вось вырашылі вам паказаць, вы ж мастак, дзядзя.

      Іван Шашкоў адклаў пэндзлік, узяў палатно (гэта была карціна), разгарнуў – і не паверыў вачам. Тое, што гэта быў арыгінал, ён, маючы вопыт, зразумеў ледзь не адразу.

      Безумоўна, гэта быў аўтэнтык. Няўжо адна з карцін вялікага майстра жывапісу, нешматлікія работы якога яму даводзілася бачыць, апынулася тут, у занядбанай вёсцы, у руках падлеткаў, якія – ён быў упэўнены – і простых акварэльных фарбаў ніколі не трымалі ў руках? Але ж Той часта вандраваў па вёсках, дзе там-сям і цяпер знаходзіліся яго дыванкі, прышпіленыя дзенебудзь над ложкам якой паміраючай

Скачать книгу