Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 46

Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак

Скачать книгу

прыбылі фельдкурат са Швейкам абодва афіцэры ляжалі з пачарнелымі тварамі, як гэта бывае з усімі, хто памірае ад удушша.

      – Такую ўрачыстасць мы падрыхтавалі, пан фельдкурат, а яны нам усю абедню сапсавалі, – бедаваў Швейк, калі ў канцылярыі ім паведамілі, што гэтым дваім ужо не патрабуецца нічога.

      I сапраўды, урачыстасць была падрыхтавана на ўсе сто. Ехалі на дрожках, Швейк званіў, а фельдкурат трымаў у руцэ бутэлечку з алеем, загорнутую ў сурвэтку і з сур’ёзным выглядам жагнаў ёю прыхожых, якія здымалі шапкі. Праўда, было іх не так і многа, хаця Швейк і стараўся нарабіць сваім званочкам як мага болей гвалту. За дрожкамі бегла некалькі хлапчукоў, адзін з якіх сеў з-заду, на што ўсе астатнія ў адзін голас закрычалі:

      – Ззаду, з-заду!

      Швейк званіў, рамізнік адмахваў пугай назад, па хлапчаняці, на Водзічкавай вуліцы дрожкі нагнала брамніца, член кангрэгацыі святой Марыі, на поўным хаду прыняла ад фельдкурата дар божы, перажагналася і плюнула:

      – Нясуцца з гэтым панам богам, як чэрці! – і задыханая, вярнулася на сваё старое месца.

      Званочак больш за ўсіх непакоіў рамізніцкую кабылу, якой ён, відаць, нагадваў нешта з мінулага яе жыцця. Яна бесперастанку азіралася назад і час ад часу рабіла спробы затанцаваць на бруку.

      Гэта і была ўся тая ўрачыстасць, пра якую гаварыў Швейк.

      Фельдкурат тым часам прайшоў у канцылярыю ўладкаваць фінансавы бок апошняга памазання і прад’явіў рахункаводу шпіталя рахунак, паводле якога вайсковае міністэрства павінна было выплаціць яму сто пяцьдзесят крон за асвячоны ялей і дарогу. Паміж начальнікам шпіталя і фельдкуратам пачалася спрэчка, у часе якой фельдкурат некалькі разоў біў кулаком па стале і крычаў:

      – Вы не думайце, пан капітан, што апошняе памазанне робіцца задарма. Калі драгунскага афіцэра камандзіруюць на конезавод за коньмі, дык яму плацяць камандзіровачныя. Я, дапраўды, шкадую, што гэтыя двое параненых не дачакаліся апошняга памазання. Вам бы гэта абышлося яшчэ на пяцьдзесят крон даражэй.

      …Назад ехалі ўжо без усякай урачыстасці.

      – У наступны раз няхай едзе сабораваць хто хоча, – гаварыў фельдкурат. – Даводзіцца таргавацца з-за кожнай душы, якую жадаеш выратаваць. Толькі бухгалтэрыяй і займаюцца! Свалата!

      Заўважыўшы ў руках Швейка бутэлечку з «асвячоным» алеем, ён спахмурнеў.

      – Лепей за ўсё будзе, калі вы, Швейк, гэтым алеем змажаце боты мне і сабе.

      – Я яшчэ паспрабую змазаць гэтым і замок у дзвярах, – дадаў Швейк, – а то ён страшэнна рыпіць, калі вы ноччу вяртаецеся дамоў.

      Так, не пачаўшыся, скончылася апошняе памазанне.

      Рaздзел XIV. Швейк дзеншчыком у надпаручыка Лукаша

      I

      Швейкава шчасце трывала нядоўга. Бязлітасны лёс перапыніў прыяцельскія адносіны паміж ім і фельдкуратам. Калі да апошняга часу фельдкурат быў асобай сімпатычнай, то сённяшнія яго паводзіны раскрылі яго сапраўднае аблічча.

      Фельдкурат прадаў Швейка надпаручніку

Скачать книгу