У віры быцця. Ніл Гілевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч страница 3
Людзі! Вернем славу нашым нацыянальным скокам! Тую, што азарала колісь тэатр Буйніцкага!.. «Харошкі» пераконваюць, што мы здольныя зрабіць гэта.
У Расіі – не супадае…
Выпадковая цытата: «Не давая перевеса любви к Родине над любовью к Отечеству». (У пісьме цару з III аддзялення Канцылярыі Яго Імператарскай Вялікасці, 1847 год.) І так, «родина и отечество». «Родина» – гэта Украіна, Беларусь;
«Отечество» – Расія, Расійская імперыя. Як і ў 1917-м; як і сёння – у 1991-м. Вось гэта і ўнушалася! Айчына!
«Славься, Отечество наше свободное!..» Але ж па-беларуску «Отечество» – Бацькаўшчына, г. зн. зямля бацькоў. Гэта – і дзяржава, і родны край, Радзіма, Бацькаўшчына. У Расіі не супадае: «Отечество» – гэта дзяржава, а «Родина» – родная зямля…
Высакароднасць
Часопіс «Нёман» апублікаваў вельмі цікавы дакумент – «Тлумачальную запіску» У. С. Караткевіча, зробленую ім па патрабаванні КДБ БССР. Патрабаванне ўзнікла па нейчым даносе, што ў Караткевіча на кватэры збіраюцца і пра штосьці гавораць навукоўцы і літаратары, якія знаходзяцца на падазрэнні ў КДБ. Па кожнай з гэтых асоб Караткевіч і дае сваё тлумачэнне – сваю маральную і грамадска-палітычную ацэнку. Пра каго – зусім лапідарную (Г. Тумас, А. Ліс), пра каго – больш разгорнутую (М. Прашковіч, Л. Геніюш, М. Чарняўскі, С. Міско, В. Лапуць). Пра кожнага з пералічаных Уладзімір Сямёнавіч гаворыць з вялікай павагай, падкрэсліваючы іх выдатныя чалавечыя і грамадзянскія якасці, іх навуковы або пісьменніцкі аўтарытэт. І завяршае свае паказанні агульнай ацэнкай і дзейнасці «падазроных», і ўсёй грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, – завяршае не гнучыся, не ўгодліва, не з дрыжыкамі ў каленках, а шчыра і мужна, з высокай чалавечай і пісьменніцкай годнасцю. Вось некалькі радкоў з ягонага «падагульнення»: «…За своих знакомых я ручаюсь в том, что они люди порядочные, что они любят свою Родину и, в случае чего, не подведут… А то, что некоторые факты… скажем, отношение к белорусскому языку в школе, к тому, что некоторые принижают роль белорусов в войне, к тому, что Минск не имеет национального лица – что эти факты вызывали наше законное, может быть, излишне резкое возмущение, то, я думаю, это было не только наше право, но и наша обязанность».
Вось так: «не толькі наша права, але і наш абавязак». І можаце сабе судзіць мяне, калі мая праўда вам не падабаецца.
Пра М. А. Някрасава
Ніхто ў рускай паэзіі так балюча не ўспрымаў пакуты абяздоленых, так не спачуваў няшчаснаму чалавеку, так не апеляваў да сумлення, як Някрасаў. І вось цяпер, калі мы пачынаем разумець, што гібельны шлях літаратуры – гэта адыход ад «больной совести», ад грамадзянскай сумленнасці і мужнасці, – іменна цяпер Някрасаў выкідваецца з ліку святых. Ён не ўспамінаецца. Яго не стала! Няма! Але калі такі паэт стаў не патрэбен – гэта бяда! Для літаратуры. Для Расіі. Для нацыі. Для духоўнага існавання народа.