У віры быцця. Ніл Гілевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч страница 4

У віры быцця - Ніл Гілевіч Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

трохі бліжэй. Зразумеў, што не мяне, але прыпыніўся, цікава: каго і навошта? Аказваецца, Валянціна Тараса. І той выйшаў на паўкрока з нашага ланцужка.

      – Я вас слухаю.

      І што ж ён і ўсе мы пачулі?

      – Нада праўду пісаць! Понял?

      – Понял, – разгубіўшыся ад неспадзяванай парады, адказаў, зусім як школьнік настаўніку, Валянцін.

      І мы выйшлі з залы і накіраваліся дадому. Моўчкі. Азадачаныя. Рабочы пыльнуў у вочы Тарасу, а хіба не мог даць тую параду любому з нас?

1999

      «Нас падзялілі»

      І тады Колас напісаў гэтыя геніяльныя радкі:

      Нас падзялілі. Хто? Чужаніцы. Цёмных дарог махляры.

      К чорту іх межы! К д’яблу граніцы! Нашы тут гоні, бары!

      Гэта – самая высокая праява грамадзянска-патрыятычнага духу ў творчасці Я. Коласа. Самае адкрытае, самае мужнае слова ў абарону цэласнасці роднай зямлі, самы рашучы адпор «ворагам беларушчыны» ўжо ў новых – не царскіх, а бальшавіцкіх кіпцюрах. Самы шчыры, непрытворны крык працятага болем сэрца. Самае мудрае асэнсаванне падзеі паэтам-палітыкам і мысляром, які зыходзіў з глыбокага разумення, што значыць для лёсу народа, лёсу краіны такі разбой, такі гвалт, як рассячэнне напалам роднай зямлі, а значыць – рассячэнне напалам этнічна цэласнага арганізма народа, мовы і культуры яго, а сказаць дакладней – сэрца яго, душы яго… Колас, паўтараю, успрыняў гэта не толькі на ўзроўні эмоцый, але і на ўзроўні дзяржаўнай мудрасці.

      Дзіўлюся, што пра гэты трагічны для лёсу Беларусі падзел сёння зноў стараюцца не ўспамінаць.

2000

      Справа годнасці і гонару

      Самае горшае будзе, калі моладзь пойдзе за дэмагогамі і цынікамі, за іх хлуснёй. Дэмагогі крычаць пра патрыятызм, імянуюць сябе вялікімі патрыётамі. Прабачце, патрыётамі якой краіны, якой зямлі? Зямлі Купалы, Коласа, Багдановіча, Гарэцкага, Чорнага, Геніюш, Караткевіча? Зямлі Буйніцкага, Галубка, Драздовіча, Сергіевіча, Забэйды-Суміцкага, Шырмы? Ці патрыётамі «Отечества»? Заўважце, як гэтыя патрыёты любяць слова «Отечество». Не сумнявайцеся, што яны маюць на ўвазе не Беларусь, о не!

      Таму і кажу маладым: толькі не паддайцеся на хлусню! Адзін раз не вытрымаеце – і цяжка будзе ўтрымацца, цяжка. Ні ў якім разе не памыліцеся і не клюньце на ільсцівую прыманку! Яна – атрутная. Калі своечасова не спахапіцца, не адрынуць – гэта кончыцца маральнай смерцю.

      Сёння ўсё ясна: вы – за свабодную, незалежную, беларускую Беларусь – ці за «Отечество»? Так, усё ясна. Справа годнасці і гонару – у гэтай яснасці не заблудзіцца.

2001

      Аказалася…

      Задрамаў каля прыёмнічка, пад лёгкую музыку; прахапіўся і чую: як прыгожа якоесь малое дзеўчанятка шчабеча па-англійску! Ніколі не чуў, каб англійская гучала так прыгожа, так міла для майго слыху. Па шчырасці кажучы, мне англійская мова не здавалася прыгожай – ад пачатку знаёмства з ёю. Разумею, што так думаць несправядліва, бо непрыгожых моў у свеце няма. І аднак жа – што праўда, тое праўда.

Скачать книгу