У віры быцця. Ніл Гілевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч страница 14
Самыя любімыя, самыя дарагія!
Колькі гадоў слухаю па беларускім радыё перадачы «Сустрэчы з песнямі мінулых гадоў». Пажылыя і зусім старыя жыхары краіны просяць пусціць у эфір песні іх маладосці, – самыя любімыя, вядома ж, самыя дарагія сэрцу. Дзясяткі разоў прагучала па просьбе старэнькіх вясковых бабуль і вось гэта любімая:
Чтобы здесь, в тайге, встали фабрики, Встали новые города.
Расцветай, Сибирь, наша родина, Та, что матерью мы зовем.
Вось так: Сібір – наша маці! Сібір, у якой сатлелі костачкі мільёнаў беларусаў. У тым ліку і бацькоў (ці блізкіх родных) гэтых бабулек.
З абязлюдзелай за вайну Беларусі дзясяткамі тысяч ехалі нашы хлопцы і дзяўчаты абжываць Сібір. А дома – родная зямелька зарастала хмызнякамі. І каб табе адна песенька…
«Пакажыце кулакі, дзецюкі!»
Шосты з’езд пісьменнікаў Беларусі (1971), як і папярэдні Пяты (1966), быў для мяне, можна сказаць, праграмна-баявы: я зноў увесь пафас прамовы, дакладней – увесь боль і гнеў, засяродзіў на адной галоўнай тэме: нашу родную беларускую мову, а значыць, нашу нацыянальную будучыню, трэба ратаваць ад пагібелі. Трэба біць і біць ва ўсе званы, каб людзі, грамадзяне Беларусі, пачулі і абудзіліся ад спячкі. Усе ў зале, у каго ў грудзях тахкала нераўнадушнае да нашага болю сэрца, успрынялі маё слова з гарачым пачуццём салідарнасці і ўдзячнасці. На перапынку многія падыходзілі, паціскалі руку, казалі добрыя словы. Падышла і Данута Бічэль. Таксама нешта сказала і працягнула складзены напалам аркушык.
– Вось, нешта напісалася, будзе дома час – пачытайце, калі ласка.
Я машынальна разгарнуў аркушык і ўбачыў… зграбна ад рукі напісаны верш. Нават першы радок паспеў перачытаць.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.