У віры быцця. Ніл Гілевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч страница 12

У віры быцця - Ніл Гілевіч Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

песня складзена на мове рускага народа.

      Не здзіўлюся, калі заўтра запросяць гэты «черведерьмовый» гурт спяваць у сталіцу нашай дзяржавы і над галоўным праспектам Мінска будуць вісець транспаранты, на якіх літарамі, велічынёй па сабаку, напісана: гурт «Агата Кристи». Ну вядома, запросяць! Павінны ж і мінчане ведаць, як «улюбляются черви».

2001

      Але ёсць і другое…

      Калі мы не авалодваем такой міжнароднай мовай, як руская, мы адразаем сябе ад галоўнай крыніцы жыццёва неабходнай нам разнастайнай інфармацыі (навуковай, эканомікагаспадарчай, палітычнай, культурнай і г. д.). Нехта скажа: дзеля гэтага можна авалодаць і карыстацца ангельскай, яна пашырана ў свеце яшчэ больш, чым руская. Пагадзіцца з такім довадам нельга: і тысяча, і нават сто тысяч беларусаў могуць авалодаць ангельскай, але ўвесь беларускі народ на гэта проста не пойдзе, гэта нерэальна, ды і няма сэнсу.

      Але ёсць і другое. Адвярнуцца нам ад рускай мовы – азначала б у вялікай меры пазбавіць сябе радасці знаёміцца з цудоўнымі скарбамі рускай літаратуры па арыгіналах, а не па перакладах на беларускую. Ды і колькі яе ў нас перакладаецца? Усю перакласці – і за сотні гадоў нерэальна.

      Гэта ж датычыць і рускай песні. Хто з нас разлюбіць і адрыне рускую песню? Сапраўдную рускую песню, а не сучасныя, народжаныя «бледнай немаччу», пародыі на яе… О, сапраўдная руская песня! Дзеля цябе варта і добра вывучыць мову, каб ты магла як найглыбей запасці ў душу і сэрца.

2001

      Самае страшнае…

      Самае страшнае, што прынесла і ўсталявала бальшавіцкая эпоха і паступова зрабіла нормай жыцця, і зрабіла псіхалогіяй звычайнага чалавека і ўсяго грамадства – гэта: незалежнасць ад векавечных непарушных маральных законаў, прынцыпаў і нормаў агульнажыцця чалавечага, – ад тых самых Дзесяці запаведзяў, адступленне ад якіх – разбурэнне і гібель асобы, распад ўсяго і ўся, на чым грамадства трымаецца, можа трымацца, і калі сёння яшчэ трохі трымаецца – толькі ў той меры, у якой гэты распад яшчэ не стаў усеахопным, усепранікальным, у якой меры яшчэ аказваецца яму супраціўленне. Кім аказваецца? Неабыдлелай часткай грамадства, перш за ўсё – сумленнай незапраданскай інтэлігенцыяй.

10. ХІІ.2001

      Слухайце – і вам аддасца!

      Сёння, 17 лютага, слухаў, як адпраўляў святую імшу біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Антоній Дзям’янка. Гучала, папросту кажучы, здорава! О, калі б нашы людзі кожны дзень слухалі такія казані святароў! Якое процістаянне злу, п’янству, наркаманіі, распусце, карацей – Сатане, які хоча забіць чалавека ў чалавеку! А найперш – якая мова! Якая мова гучала! Часта чую: а дзе пачуць сапраўдную беларускую мову? А вось дзе! У Касцёле! Божа, як яна тут гучыць! Як соладка для душы! Сэрца млее і плача. Ад шчасця, што гэта мова ёсць і я магу яе слухаць.

2002

      А сёння, 24 лютага, слухаў казані ксяндзоў Уладзіслава Завальнюка, Антонія Дзям’янкі, Яна Крэмца… слухаў – як песню, як гімн, які Божай сілай робіць у маёй душы штось такое, што я не магу адзначыць і сказаць, а толькі магу ціха, безгалоса плакаць – столькі чую вышэйшай праўды ў іхніх казанях, столькі спрыяння

Скачать книгу