У віры быцця. Ніл Гілевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч страница 11

У віры быцця - Ніл Гілевіч Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

Ці не выдаем мы жаданае за рэальнае? Якія ў нашай краіне будуць працэсы і як іх назваць, калі ўжо і ад даяркі і ад свінаркі, якія цягнуцца да «вышэйшай, сапраўднай культуры», чуеш не іх родную мову, а такую ж жахлівую мешаніну, якую дзвесце гадоў назад можна было пачуць ад панскай прыслугі, што старалася «навярнуць» на панскі лад, і якую слухаць было прыкра? Сёння – не толькі прыкра, але і сумна і горка, бо жывём у незалежнай беларускай дзяржаве, і нават прыслугі зусім непісьменнай, цёмнай няма.

1990-я гг.

      А за што сыноў?

      Давялі да самазабойства Усевалада Ігнатоўскага – Прэзідэнта АН БССР, камуніста, самаахвярна вернага Савецкай уладзе, палымянага патрыёта Беларусі. Зрабіў гэта слаўны сын Бацькаўшчыны ў прадчуванні расправы над ім, у пачатку 1931-га… Але ж катам-людажэрам было гэтага мала. Пазней арыштавалі і загубілі абодвух сыноў Ігнатоўскага – маладых інтэлігентаў, чыстых душой, усімі помысламі і памкненнямі… За што? За што? Нічога ж супроць савецкай дзяржавы не рабілі, нават не казалі…

      О, які жах! Якая нялюдская, канібальская ўлада!..

1997

      НАН – ці цётка Аўдотка?

      А якая роля нашай акадэмічнай інтэлігенцыі ў працэсе станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржавы? Ці гучыць належным чынам яе слова, яе голас? Ці дастаткова яна стукаецца-грукаецца ў галоўныя дзяржаўныя дзверы, ці гаворыць, ці заяўляе, ці крычыць: «Урад, апомніся!»? Ці, можа, хто думае, што ў гэтым працэсе весці рэй будуць цётка Аўдотка ці дзед Міхед з Камароўскага рынку?..

      Калі Акадэмія працуе на беларускую нацыянальную ідэю – гэта выдатна. А калі – наадварот? Калі супроць гэтай ідэі? Дык тады чаму яна беларуская? Вядома, ёсць у НАН РБ інстытуты мовы, літаратуры, гісторыі, філасофіі, ёсць ІМЭФ… Ёсць і шмат робяць на карысць Бацькаўшчыны. Але бяда ў тым, што ўся Акадэмія ў цэлым не выконвае тую місію, якую павінна выконваць як НАН Беларусі. Не з’яўляецца прыкладам, узорам для ўсёй астатняй інтэлігенцыі краіны.

1998

      Дык будзем судзіць?

      Чытаю – і ахоплівае жах. Наколькі ўсё было страшней, чым мы сёння думаем, разумеючы заднім розумам. Многія ўжо гатовы лезці ў суддзі паэтаў той жахлівай эпохі.

      И благодарного народа он слышит голос: «Мы пришли сказать: где Сталин – там свобода, мир и величие земли».

      Гэта – Ганна Ахматава. Падобныя радкі ёсць і ў Мандэльштама. А вось страфа з Пастэрнака: «…Смех у завалин, и мысль от сохи, и Ленин, и Сталин, и эти стихи».

      Ахматава пісала працытаваныя мной радкі ў тыя дні, калі стаяла ў чарзе, каб перадаць арыштаванаму сыну кавалак хлеба… Дык будзем судзіць?..

1998

      На Беларусь у Вільню…

      Як успрымалася Вільня людзьмі, якія там нарадзіліся? Паэтка Наталля Арсеннева: «Больш як пятнаццаць год мне давялося жыць на чужыне, у Польшчы, але хоць раз на год я прыязджала на Беларусь, у сваю родную Вільню, або да мужавых бацькоў у Валожыншчыну». («Між берагамі», 1979).

      Вось так успрымалі, і толькі так!

Скачать книгу