У віры быцця. Ніл Гілевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч страница 10

У віры быцця - Ніл Гілевіч Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

тады, як усё будзе на апошнім здыханні, усё будзе дабіта да ручкі? А невядома! Можа, і дапамогуць каму. Калі для нас пачала адкрывацца публіцыстыка ідэолагаў і айцоў БНР (Купалы, Лёсіка, Бядулі, Гаруна, Шантыра, Бурбіса, Смоліча, Ластоўскага, Цвікевіча, братоў Луцкевічаў і іншых), хіба мы не адчулі, што гэта нам трэба, – што іх палымянае слова было не марным, што і праз 70 гадоў мы бяром яго для жыцця і змагання, бяром (чытаем і перачытваем), каб мацней паверыць у іх і нашу супольную справу – у вялікую справу нацыянальнакультурнага і дзяржаўнага адраджэння Беларусі?.. Адчулі, і бралі, і бяром, у тым ліку і я, шараговец у арміі валанцёраў Свабоды і Незалежнасці, ад самых маладых гадоў апантаны любоўю да Бацькаўшчыны і верай у яе вялікую будучыню. О, як мяне падтрымала і падтрымлівае іх натхнёнае Святою Праўдаю Слова!..

1995

      Я кажу – «ад ідэалаў»…

      Праклінаю той дзень, калі мы ў сваёй краіне адракліся ад сацыялістычных ідэалаў і кінуліся маліцца ідэалам капіталістычным – біць паклоны не Богу, а залатому цяльцу. Я кажу: ад сацыялістычных ідэалаў, а не ад сталінскага ці брэжнеўскага «сацыялізму», які не быў увасабленнем тых ідэалаў, бо быў увесь на хлусні і наскрозь фальшывым. Але пры ім сумленныя людзі маглі заставацца сумленнымі і нават больш-менш зносна існаваць. Цяпер – сумленным людзям жыць становіцца ну проста немагчыма.

1996

      Няўцямныя, ці што?

      Чаго мы, усе жыхары, усе грамадзяне Беларусі, хочам? Лепшай долі? Хочам жыць заможна, культурна, па-людску? Дык жа зразумеем нарэшце адну элементарную ісціну, а менавіта: толькі тады, калі чалавек у сваёй хаце гаспадар, калі ён сам глядзіць і вырашае, што яму трэба рабіць і зрабіць, – ён можа зажыць па-людску. А калі яму будзе сусед дыктаваць, што садзіць у агародзе і якую жывёлу гадаваць, і якую страву варыць, і дзе ў хаце якую мэблю паставіць, і якія абразы павесіць і г. д. – значыць, ён не гаспадар, і ніколі ў яго не будзе ладу-парадку і дастатку…

      Дык што – мы безнадзейна ад прыроды няўцямныя?

1996

      Дзеля збліжэння з Еўропай?

      У апошнія гады ў нас усё часцей чуюцца галасы, што беларускае пісьмо – дзеля збліжэння з Еўропай – трэба пераводзіць з кірыліцы на лацініцу. І робяцца нават практычныя спробы друкаваць тэксты лацінскім альфабэтам. Ініцыятыва гэта – кур’ёзная (калі ўвогуле не правакацыя). За зменай альфабэту – змена пісьменства, а г. зн. – асуджэнне на смерць усёй нашай літаратурнай спадчыны, якую немагчыма – усю! – перавесці на новае пісьмо. У свой час бальшавікі зрабілі такі дзікі гвалт у Сярэдняй Азіі: традыцыйнае арабскае пісьмо замянілі кірылічным, якое зусім не прыдатнае для перадачы іх жывога маўлення.

Канец 1990-х гг.

      Дзясяткі гадоў – не ў той бок…

      Дзясяткі гадоў палітасвета і палітадукацыя былі не ў беларускіх руках. Усё жыццё і на кожным кроку – уся прапаганда (лекцыі, даклады, гутаркі), уся наглядная агітацыя – нават у пакоі адпачынку на жывёлагадоўчай ферме (лозунгі, плакаты, дыяграмы і г. д.) – усё на рускай мове. А музеі, дзе беларушчынай і не пахне! А кіно! А тэле! А прэса!..

Скачать книгу