У віры быцця. Ніл Гілевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч страница 6
Моцны партыйны верш
Перабіраў кнігі, наткнуўся на зборнік «Стихи 1956 года» (М., 1957), а ў ім – на верш Я. Еўтушэнкі «Празднуйте Первое Мая» Моцны партыйна-камуністычны верш! Не дзіва, што ў тыя гады (сярэдзіна 50-х) маладому паэту давалі такую шырокую дарогу. Вось дзесяць радкоў з верша:
Какую должны мы вкладывать страсть,
Себя и других поднимая,
В слова «Коммунизм», «Советская власть»,
«Революция», «Первое Мая»!
. . . . . . . . . . . . .
Товарищи, надо вернуть словам
Звучание их первородное!
Бережней будем всегда, во всем,
Как клятву их понимая.
Мы с вами придем к коммунизму, придём!
Празднуйте Первое Мая!
Верш вясны 1956 года. Толькі што адбыўся ХХ з’езд КПСС, з выкрыццём культу Сталіна. Зусім скора Еўтушэнка пачне пісаць зусім іначай. Зусім-зусім!.. як і ўсе мы, яго равеснікі. Як і ўсе нашы старэйшыя сябры і настаўнікі.
Бог так распарадзіўся!
Ці можна яднацца – без яднання песень рускіх, украінскіх і беларускіх? Глыбока ўпэўнены, што немагчыма. Вы слухалі канцэрт, дзе разам, адначасова, з рускімі гучалі песні ўкраінскія, беларускія? Я слухаў шмат-шмат разоў і пакуль буду жыць – буду слухаць з вялікім хваляваннем заўсёды. Не ўяўляю, каб разумныя, маральна выхаваныя і эстэтычна неглухія людзі адлучылі ўкраінскія і беларускія песні ад рускіх у такім канцэрце. Адлучыць, вядома, можна, і канцэрт быў бы выдатны і без украінскіх і беларускіх песень, але гэта могуць зрабіць не самыя разумныя і не самыя мудрыя людзі. Бо сотні тысяч людзей, якія слухалі канцэрт, сказалі: Божа! Як добра, што прагучалі і ўкраінскія і беларускія песні! І якое шчасце, што яны, поруч з рускімі, будуць заўсёды!..
Стоп! Хвіліначку! Хто сказаў: яны будуць заўсёды? Вы сказалі? А вы ўпэўнены ў гэтым? Упэўнены? Дык вось запомніце, калі ласка. Цвёрда запомніце! Яны будуць датуль, дакуль будуць на зямлі ўкраінскі і беларускі народы, дакуль будзе стварацца іх духоўная культура, а гэта значыць – пакуль будуць жыць украінская і беларуская мовы. Толькі так і толькі так! Запомніце! Рускі народ гэткіх геніяльных украінскіх і гэткіх геніяльных беларускіх песень не складзе! Бог так распарадзіўся – адвеку і навекі! Бо ўжо ніхто Божую задуму перайначыць не зможа. Рускі народ складзе свае новыя геніяльныя песні – рускія, але ўкраінскіх і беларускіх не складзе ніколі.
Наша нацыянальнае няшчасце
Сын беларускай вёскі Адам Бабарэка, маючы дваццаць гадоў, уступіў у Чырвоную Армію, каб змагацца за свабодную савецкую Беларусь. Трапіў у палон да акупантаў, і яму на спіне выразалі чырвоную зорку. Пасля заканчэння грамадзянскай