У віры быцця. Ніл Гілевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч страница 13

У віры быцця - Ніл Гілевіч Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

зноў жа: каментар непатрэбны.

      Але ведаць і помніць гэта мы, беларусы, павінны. Калі хочам заставацца сабою – свабодным, самастойным, паважаным у свеце народам.

2002

      Пра ВКЛ

      На дварэ 1965 год, а мы ўсё яшчэ пішам і друкуем: «У Маскоўскую дзяржаву паслы ехалі праз Вялікае Княства Літоўскае, у склад якога ўваходзіла Беларусь» («Полымя», 1965, № 4). Не пішам «ВКЛ – сярэдневяковая беларуская дзяржава, у склад якой уваходзіла Жамойція (сучасная Летува) і вялікая частка Украіны, а пішам «Беларусь уваходзіла». У што ўваходзіла, куды? Беларусь у Беларусь? Нонсенс! Але – гэта мы сёння паразумнелі і расплюшчылі вочы. А зусім яшчэ нядаўна, зусім нядаўна! – не ведалі, хто куды ўваходзіў. Не ведалі элементарнай гісторыі сваёй краіны, свайго народа.

2002

      «Гори, гори…»

      Калі перастане гучаць песня «Гори, гори, моя звезда»? Калі перастане існаваць Расія. Сёння яна гучыць так, як і тады, калі паявілася, – з тым жа болем, з той жа сардэчнай пранікнёнасцю, з той жа глыбінёй пачуцця. І слухаюць яе гэтак жа, з такім жа хваляваннем, як і сто гадоў назад. Тут справа вось у чым. На багатым-разбагатым Захадзе ніколі – падкрэсліваю: ніколі! – не магла і не можа паявіцца песня «Гори, гори, моя звезда». Як ніколі не можа нарадзіцца Сяргей Ясенін. Хто гэтага не разумее – той не можа зразумець і самага галоўнага, што вызначае сутнасць рускай душы. І беларускай таксама.

2003

      Чаму трэба ведаць пра бітву пад Оршай

      Шаноўныя! Вы падымаеце крык-гвалт і патрабуеце забараніць адлюстраванне ў падручніках бітвы пад Оршай 1514 года – пераможнай для беларусаў-ліцвіноў і страшнай для маскоўскага цара. Але скажыце, калі ласка: вы ведаеце, што было б з Беларуссю, калі б не тая Перамога? Беларусі б не было. Мы страцілі б яе. Гэтак, як Смаленск, страцілі б і Віцебск, і Полацк, і Магілёў, ды і Мінск таксама.

      Давайце пералічым, панове, колькі этнаграфічна-беларускіх зямель намі страчана за апошнія чатыры стагоддзі нашай трагічнай гісторыі. Страчаны адвеку-адроду беларускі Смаленск, адвеку-адроду беларускія Невель, Себеж, Дзвінск, адвеку-адроду беларускія Клінцы, Старадуб, Навазыбкаў, адвеку-адроду беларуская Вільня, адвеку-адроду беларуская Беласточчына… Спынімся на гэтым далёка не поўным пераліку. Якая яшчэ краіна ў свеце гэтак з усіх бакоў абкарнана, абрэзана, абскубана? Няма такой іншай краіны.

      Ніхто з беларусаў не патрабуе сёння нанава перакройваць межы. Але што з намі рабілі – ведаць трэба. Для чаго? Для таго, каб не страціць усё астатняе – што засталося ад колісь вялікай Беларусі. Каб помніць, што апетыт на «смачны кавалак» у нашых суседзяў, на вялікі жаль, не прапаў. І што хапнуць гэты кавалак можна без штыкоў і танкаў.

2004

      І станавіцца нормай…

      За апошнія два дзясяткі гадоў істотна перайначыліся ў лепшы бок гуманітарныя навукі ў Беларусі, асабліва – гістарыяграфія. Гэтыя перамены выспявалі яшчэ ў нетрах хрушчоўскай, а затым брэжнеўскай эпохі. З пачаткам перабудовы нашы гуманітарныя

Скачать книгу