Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов страница 4

Выкупаўшыся ў прахалодных водах, ён апрануўся, рушыў уздоўж берага да месца, дзе ўчора незнарок натрапіў на вайдэлотак, у тайнай надзеі сустрэць там Міруту, якая сёння адразу пасля паніковых уцёкаў крыжакоў пакінула спешна паселішча. Жрыцу ён адшукаў сярод вострых бурых скалаў. Седзячы на невысокім плоскім камені, дзяўчына задуменна ўзіралася ў бясконцы водны блакіт.
– Гэ, добры кунігас! – ледзь Светавар наблізіўся, усміхнулася вайдэлотка. – Як, задаволены, храбры ваяр, сваёй сёняшняй здабычай у ворага?
– Здавальненне ад здабычы ў мужных вояў бывае толькі тады, калі яны ў баі разгромяць ворага. Сёння ж ён сам кінуўся наўцёкі,– хутка адказаў Светавар.
– Прагуляемся крыху, – устала дзяўчына з каменя. – Люблю глядзець на мора. Калі на сэрцы нуда ці трывога, яно заўсёды заспакойвае.
Яны паволі рушылі ўздоўж залацістай берагавой стужкі. Пры бачанні поруч вытанчанага дзявочага стана знатны ваяр адчуваў нясмеласць і нейкае незразумелае дрыготкае трымценне ў грудзях.
– Не разумею, як у чароўнай вяшчункі атрымалася гэткае дзіва – падпарадкаваць сваёй волі нябесныя маланкі? – абы не маўчаць, спытаўся князь.
– Гэта воля наймагутнага Пяркунаса і дзівоснай Аўштры! – хутка адказала Мірута. – Добры ж кунігас сам, нягледзячы на тое, што пакланяецца цяпер іншаму богу, пакінуў у сваім вялікім паселішчы капішча волата грому.
Светавар хацеў быў запярэчыць сваёй чароўнай спадарожніцы, што Бог на нябёсах адзіны, але стрымаўся. Відаць, не зразумее тое паганская вяшчунка.
– А хто чакае слаўнага ваяра дома ў Троках? – раптам пацікавілася спадарожніца.
– Ды, акрамя служак, ніхто, – нягучна вымавіў Светавар, змоўчыўшы пра сваю маладую княгіню, што летаў з тры таму памерла ад раптоўнай хваробы, не пакінуўшы яму спадчыннікаў. Гэту цяжкую страту валадар Трокаў перажываў доўга. У сваім палацы, дзе ўсе сцены нема сведчылі аб пайшоўшай любай, амаль не затрымліваўся. Шукаў забыцця ў баявых паходах і бітвах з ворагамі. І вось сустрэча з гэтай надзвычай прыгожай маладой жамойткай растапіла лёд у сэрцы знатнага ваяра.
– Ну, мне ўжо час ісці. Патрэбна гатавацца да вечаровага служэння Аўштры. – Прыпынілася дзяўчына ля сцяжыны, якая вяла ад мора да жытла вайдэлотак.
Колькі імгненняў яна задуменна ўзіралася ў пахмурны нябесны блакіт.
– Як я разумею, заўтра знатны кунігас ад’язджае дамоў? – ціха спыталася Мірута.
– Так, нам пара вяртацца на радзіму, – хутка кінуў Светавар. – Загасціліся мы ўжо ў вашым закутку. Ледзь не наклікалі на яго бяду.
– Што ж, жадаю слаўнаму кунігасу гладкай дарогі,– адчуўся ў голасе вайдэлоткі сум. – Як у нас кажуць: Bon voyage![8]
Яна павярнулася і таропка, не азіраючыся, пайшла па сцяжыне. Князь Светавар
8
Шчаслівага шляху!