Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов страница 8
– Ой, Марыська, мая ты ясная красачка! Якая ж малайчынка. Дзякуй, дзетачка, за добрае сэрца! Не забываеш пра мяне, цікавішся, дапамагаеш… А я вось гатую сабе сняданак, думку горкую займела ў сваёй сівой галаве. Ведаеш, думала толькі адно: хто ж мяне выручыць, вызваліць з гэтага склепа?
Цётачка замітусілася каля маладой сваёй суседкі, рукамі пачысціла снег з яе адзення. І рашуча пацягнула за рукавёнак курткі ў сенцы.
– Калі ласка, праходзь у хату, сагрэйся кавай! – тараторыла без перапынку Агата. – Зараз разам паснедаем! І мне весялей будзе, што не адна сёння сяджу за сталом.
Марыйцы давялося падпарадкавацца. На здзіўленне, рукі ў старой былі яшчэ даволі моцнымі і ўчэпістымі, як абцугі! Калі шчыра, маладзічка ўжо добра напрацавалася. Нават стамілася. А пусты страўнік смела заяўляў аб сабе. Цяпер было адно толькі жаданне: пасядзець у цяпле, крышачку адпачыць…
Азірнулася. У маленькай хатачцы панаваў парадак, рэчы не гулялі абы-як. А вокны такія чысцюткія, як дзіцячая сляза. І фіранкі бялюткія… Гэта выклікала павагу. Некаторыя вяскоўцы, дасягнуўшы мяжы мудрасці, непрыкметна рабіліся неахайнымі, сварлівымі і зайздроснымі. Нават абыякавымі да ўсяго на свеце. Верагодна, уплываў на стан гэтых людзей адзін толькі важны фактар: адзінота… Недарэмна ж, відаць, адзін класік выказаўся так: «Адзінота – страшней нават смерці!»
Пасядзелі суседкі за сталом, добра падсілкаваліся, пра сёе-тое пагаманілі… Было бачна, цётка Агата задаволеная. Бо не кінулі яе ў бядзе, дапамаглі. І падтрымалі. У адзін момант зрабілася шчаслівай. Прыемны, дробненькі тварык зіхацеў, бы тое сонейка. Сапраўды: не за сталом таварышы пазнаюцца – яны вызначаюцца ў бядзе!
Потым Агата неяк пільна зазірнула ў самотныя вочы маладой суседкі, ціхенька так запыталася:
– Як жывецца табе, родненькая, з двума малымі дзеткамі? Прымак болей цябе не турбуе? Не просіцца зноўку ў хату? Вось Ніна Прыцэпава неяк казала, што бачыла яго ў райцэнтры. Дык зноў там у заробках. Нават і не запытаўся пра цябе, дачушку… Можа, знайшоў сабе чарговую каханку? Пэўна, супакоіўся. Галоўнае, каб аліменты рэгулярна дасылаў! Астатняе цябе і не павінна, мілая галубка, турбаваць. Нядобры гэта чалавек. Валацуга, адным словам. Таму не варты ўспамінка і цёплага слоўка!
– Якія там аліменты, цётачка! Як кажуць: кот наплакаў… Хітры ён вельмі. Чула і такое, што на асноўнай працы бярэ рэгулярна водпуск за свой кошт альбо адгулы. Асноўныя грошы зарабляе дзесьці ў Маскве, на будоўлі. Няхай збірае грошы, я не супраць. Але ж і пра свае бацькоўскія абавязкі не забывае!
Цётка цяжка ўздыхнула, шчыра канстатавала:
– Ніколі б і не падумала, што Антось – ілгун ды бабнік! Што праўда, то не грэх так казаць пра чалавека. А як увіваўся каля цябе! На ўласныя вочы бачыла, што амаль на каленях пры людзях поўзаў, прасіў выйсці за яго замуж. Прыліп, бы смала. І вось як усё атрымалася! Чым