Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов страница 7

Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов Вера. Надзея. Любоў

Скачать книгу

ужо добры дзясятак гадоў, але памяць да драбніц усё старанна гартае старонкі мінулага. І чамусьці не адпускае, захоўвае. Ад горкіх успамінкаў баліць душа. І няма тады спакою. Да гэтага часу мароз па скуры ходарам ходзіць… Колькі за гэты час было перадумана, выплакана слёз? Не злічыць! Вось каб не паехалі яны ў той зімовы вечар у горад купляць да свайго вяселля патрэбны абутак, усё было б цудоўна. Хіба ж хтосьці ведае, дзе ляжаць камяні, аб якія потым спатыкнешся? Нібы на крылах, успамінкі зноўку паляцелі ў той гаротны вечар…

      2

      Як на тое ліха, у вясковай краме маладыя тады нічога па сваім гусце не знайшлі. Вось і вырашылі пракаціцца ў горад. А гэта – усяго дваццаць нейкіх кіламетраў. Лічы, зусім побач. За рулём сядзеў сам Уладзік. Шчаслівы, закаханы, вясёлы. Бацька даўно даверыў сыну руль. Дзесьці ў дзясятым класе хлопец атрымаў пасведчанне вадзіцеля, смела руліў. І не меў ніякіх заўваг з боку даішнікаў.

      Юнак нядаўна вярнуўся з войска. Прыгожы. Дарослы. Самастойны. І адразу вырашыў ажаніцца. Бо з першага позірку ўпадабаў вабную, блакітнавокую Марыську. Таму ўсяляк імкнуўся заваяваць сэрца вабнай дзяўчыны, якая ў той час ужо лічылася студэнткай прэстыжнай ВНУ.

      Васямнаццацігадовая Марыйка таксама была да яго неабыякавай. Як не закахацца ў такога рослага прыгажунчыка! Далікатнага, ветлівага, разумнага. Вось так і пачаліся вячэрнія спатканні. Блукалі ў лузе, у полі. Збіралі кветкі, шчаўе, спявалі і марылі. Колькі было добрых маладых задумак на будучыню! Мноства пяшчотных словак выказана! Нават не злічыць. Рэгулярныя сустрэчы не прайшлі безвынікова: дзяўчына зацяжарыла.

      Уладзік, як сапраўдны, прыстойны мужчына, адразу павёў нявесту ў сельскі выканкам, каб напісаць заяву. Рэгістрацыю шлюбу прызначылі праз тыдзень. Для таго, каб маладыя змаглі набыць адпаведную атрыбуцыю, зрабіць заказ у мясцовай кавярні.

      Шлях тады ўзімку зіхацеў, бы тое шкло. Галалёд для шафёра – не лепшы сябар. І ехалі ж на невялікай хуткасці: шэсцьдзясят кiламетраў у гадзiну. На павароце машыну нечакана так крутанула, што яна ўрэзалася ў бетонны слуп. І менавіта тым бокам, дзе сядзеў за рулём Уладзік. Марыйка засталася без адзінай драпінкі, а вось каханаму не пашанцавала…

      Праз некалькі месяцаў нарадзіўся сынок Алесік. Кучаравы, русагаловы. І такі прыгожы, нiбыта лялька. Сапраўдная копія бацькі. Душэўны боль паступова заціхаў, жыццё працягвалася. Меркавала: што з воза ўпала, тое прапала! Жывы думае пра жывое! Трэба было жыць, гадаваць дзіцятка.

      Дзесьці праз два гады на Марыйку звярнуў увагу Антон, які працаваў на будоўлі новай вуліцы. Доўга заляцаўся, быццам з торбы сыпаў падарункі і салодкія абяцанкі. Паразважаўшы, Марыйка вырашыла крута змяніць накірунак свайго лёсу. І пагадзілася ўзяць шлюб з гаваркім будаўніком.

      Кажуць, час лечыць. Але памяць застаецца. Назаўсёды. У каторы раз потым папракала сябе, што паверыла гэтаму чалавеку. Бо памылілася. Сем’янін атрымаўся з яго дрэнны. І не надта прыстойны. У галаве гэтага гулякі яшчэ свістаў адзін толькі вецер. Ды й зазіраў у чарку, на

Скачать книгу