Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов страница 11

Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов Вера. Надзея. Любоў

Скачать книгу

нечакана пракацілася па маладой шчацэ…

      Падумала: вось якую долю Бог даў пералётным птушкам! Пастаянна вандраваць па ўсім свеце. І заўжды вяртацца на родную зямліцу, якая мілей за чужыну. Вось так і людзі. Дзе б яны не жылі, але думкамі заўсёды там, дзе нарадзіліся і ўзраслі. Кліча да сябе той дарагі кут, трывожыць успамінкамі. Бо там зрабілі першы крок, басанож прабеглі ў гады маленства…

      Вось так і Марыйка. Атрымаўшы належную адукацыю, вярнулася ў родную вёску, якая ўжо займела назву аграгарадка. Не так даўно, як малады спецыяліст, атрымала новае жыллё, дзе ўсё пад рукой: і вада, і газ.

      Цяпер нават не падумае штосьці змяніць. Навошта лётаць па свеце ў пошуках лёгкага, сытага жыцця, калі і тут добра жывецца! У родных мясцінах можна няблага ўладкавацца, калі маеш адукацыю, разумную галаву, працавітыя рукі.

      Недарэмна некалі казалі: дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. Чаго ёй яшчэ не хапае? А тут, у вёсцы, жывуць і працуюць многія сябры дзяцінства, ёсць радня. І ўсё да драбніц знаёма. Пры гэтым – усе ўмовы створаны. Рэгулярна працуюць дзве крамы, сталоўка, кавярня, ёсць выдатны Дом культуры, сельская бібліятэка, школа, дзіцячы садок…

      Не, нікуды яна адсюль не паедзе. Не патрэбен ёй гэты тлумны горад. Галоўнае зараз – рабіць сваю справу добрасумленна. Ды абжываць вуглы там, дзе сэрцу хораша. Дома і салома – добрая пасцель!

      8

      Пасля працы Марыйка заўсёды подбегам накіроўвалася дадому. Там таксама чакаўся другі працоўны фронт: шматлікія хатнія клопаты. Звыклая таўкатня на кухні, на першы погляд, аб’ядноўвала, мацавала сямейны саюз. За абедзеным сталом, па добрай завядзёнцы, можна было штосьці важнае абмеркаваць, падзяліцца нейкімі сваімі ўражаннямі, апошнімі вясковымі навінамі.

      Павячэраўшы, Антось таксама, як звычайна, звыкла шалясцеў на канапе газетамі. Альбо тупа глядзеў на блакітны экран тэлевізара, ці драмаў у спальні. Па-ранейшаму адчувалася вінаватасць у ягоных паводзінах. Таму імкнуўся ўсяляк дагадзіць жонцы. Нават шмат клопатаў па гаспадарцы стаў старанна выконваць. Цяпер нават рабіў у агародзе, стукаў сякерай у двары, нешта рамантаваў…

      Бывала, калі жонка затрымлівалася на чарговай нарадзе, мітусіўся і каля газавай пліты, гатаваў вячэру… І, як на тое дзіва, стаў больш уважлівым да дзяцей. Ужо цікавіўся ў Алеся ягонымі поспехамі ў школьнай вучобе, даваў станоўчыя парады.

      Але праз некаторы час усё гэта знікла, як вячэрні туман над сажалкай… Недарэмна ж людцы казалі: да пары збан ваду носіць! Зноўку муж зрабіўся халодным, як айсберг. І зласлівым, і незадаволеным. Цяпер сваю злосць літаральна выкідваў, як вулкан, на малога пасынка. Стаў прыдзірлівым, буркатлівым, бы той стары дзед. Мусіць, дарослага мужыка раздражняў ужо гэты ціхмяны хлопчык. Цяпер сынок-першынец, перш чым зазірнуць у той пакой, дзе драмаў на канапе так званы татка, нерашуча таптаўся ў парозе. Бо айчым штовечар імкнуўся малога прынізіць, нават махаў ужо кулаком пад носам. Праз некаторы час вампір кудысьці знікаў. Сваю адсутнасць

Скачать книгу