Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов страница 12

Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов Вера. Надзея. Любоў

Скачать книгу

закусь. Пакамечаны ложак з раскіданымі падушкамі яскрава засведчыў, якая «падзея» там толькі што адбылася…

      Лідачка пацягнула за руку сяброўку, настойліва прашаптала ў самае вуха:

      – Марыся, толькі не перажывай. Упершыню бачыш такое, ці што? Антось – сапраўдны бабнік, лавелас. І ты пра гэтае добра ведаеш, толькі не жадаеш верыць сваёй інтуіцыі. Ён рэгулярна бегае налева і направа. А потым, як заяц у лесе, сляды свае хавае ў розных піруэтах.

      Сяброўка літаральна тады адарвала яе ад чужога акна. І, заціснуўшы рот, пацягнула за сабой. Добра разумела: лямант зараз не дапаможа. Тут трэба нешта такое незвычайнае прыдумаць для гэтай салодкай парачкі, каб надоўга запомнілі. І ўцямілі гэтыя каханкі, што іх высачылі людзі, пасвойму адпомсцілі.

      І прыдумала вось што. Выцягнуўшы з кішэні дрот, хутка разматала гэты металічны пярсцёнак. І лоўка нацягнула яго ад дзвярэй да бетоннага слупа ў двары. Карацей, зачыніла без ключа!

      Задаволена ўсміхнулася самотнай і заплаканай Марыйцы. Ціхенька параіла:

      – Падымі вышэй галаву! А хвост – заўсёды трымай толькі трубой! Зразумела? І не перажывай. Ды й не надумайся румзаць. Такога дабра, як Антось, на кожным вугле хапае. Абарві гэтую руціну, як павуціну!

      10

      Антон вярнуўся толькі ранкам. Злосны, буркатлівы, з пакамечаным выглядам. Не пазіраючы на жонку, адразу накінуўся з лаянкай на пасынка, які збіраўся ў школу. І прычына была дробязнай! Алесік не туды паклаў ягоную любімую газету. Як кожная маці, Марыя не вытрымала, заступілася за сына. І таксама пачула вадаспад нядобрых слоў у свой адрас. Грукнуўшы дзвярыма, муж падыбаў да аўтобуснага прыпынку. Трэба ж было ўжо ехаць на працу.

      Толькі ўвечары адбылася сур’ёзная размова паміж мужам і жонкай. Калі Антон зноўку пажадаў правесці чарговы працэс выхавання Алесіка, Марыйка выказала ўсё прама ў вочы. Прыгадала нават тое, пра што доўга думала бяссоннымі начамі. І вось дзіва: нібыта адбылася споведзь, ачышчэнне ў царкве. Адразу вызваліла сваё сэрца ад непатрэбнага цяжару, які літаральна ціснуў, не даваў спакою.

      Пералічыўшы даволі ўнушальны спіс каханак свайго мужа, жонка з трэскам кінула яму пад ногі дарожны чамадан і вялізую торбу. І бясконца ўпікала. Антось нават крыху спалохаўся, калі пачуў вось што:

      – Збірай свае манаткі і вон з маёй хаткі! Без такога таткі-лавеласа, яшчэ пры гэтым нягодніка і эгаіста, мы пражывём. Сумаваць не будзем! Ніколі. У нашай хаце хоць будзе панаваць спакой і радасць, а не рэгулярныя сваркі.

      – Сонейка, не будзь такой катэгарычнай! Кахаю ж цябе. Кахаю! – паспрабаваў Антон вымавіць усяго некалькі фраз, але ў адказ пачуў:

      – Во як ты мне прадэманстраваў сваё каханне! З кулакамі стаў кідацца да майго сына, да мяне. Герой які знайшоўся. Ты ж бачыў, каго браў. Добра ведаў, што ў мяне дзіцятка. І не нагуляла… Нават запланавалi вяселле з Уладзікам ладзіць. Залатыя ўжо пярсцёнкi купiлі. Актыўна рыхтавалiся да важнай падзеi. Але здарылася бяда: мой нарачоны жаніх у аварыі загінуў. Атрымалася

Скачать книгу