Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов страница 9

Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов Вера. Надзея. Любоў

Скачать книгу

Было часам такое, калі плакаў, як тое дзіця, прасіў выйсці за яго замуж… Чаму вызначыў для сябе такі нестандартны фармат паводзінаў? І ўпадабаў гэтую нягеглую Фэльку? Цікава: якім магнітам яна тады прыцягнула? Што незвычайнае і адметнае знайшоў у яе хаце Антон? Магчыма, сакрэт тут толькі адзін, які вызначаўся ў бутэльцы з гарэлкай. Ці штосьці іншае, для яе незразумелае і невядомае?

      Нечакана ў памяці паплылі іншыя ўспаміны, напоўненыя прыгодамі былога мужа, якога некалі шанавала, нават кахала. Таму шмат чаго даравала. І ўсё спадзявалася: пройдзе гэты дым, знікне. Застанецца толькі агонь, які сагрэе, зробіць утульным і моцным іх сямейны дом. Не, дым не знік. Не прайшоў. А наадварот – паступова ператвараўся ў густы туман. І аброс адной лухтой, якую старанна імкнуўся данесці да яе вушэй каханы муж. Такое рабіў чалавек, якому верыла, якога шкадавала, шанавала…

      Пэўна, гэтая гісторыя мела пачатак яшчэ раней, калі ўсе вясковыя мужчыны даўно вярнуліся з заробкаў. І радавалі сям’ю трывалым матэрыяльным дабрабытам, рознымі падарункамі. Аднаго Антося чамусьці не было. Нават не напісаў ніводнага слоўка, не патэлефанаваў на мабільнік! Некаторыя вясковыя пляткаркі ўжо шушукаліся за плячыма Марыйкі, тыцкалі ўслед пальцамі. Мажліва, крыху і шкадавалі, альбо радаваліся чужой бядзе… Пэўна, добра ведалі, дзе зараз знаходзіцца яе прымак. І чаму за пяць месяцаў не паказаў сюды свае вочы…

      Усе сумненні тады ў адзін момант развеяла сваячка, якую сустрэла ў сельскай краме. І даведалася ад яе вось пра што. Антон прыгрэўся ў адной лахудры, якая жыве ў раённым цэнтры. Клічуць яе Аксіння Маставей. Як сцвярджалі добрыя людцы, кабета любымі метадамі імкнулася зацягнуць у ложак прыстойных мужчын. Вось такім чынам будавала свой сямейны карабель на слязах жанчын, дзяцей…

      Дзіўна, але праз некаторы час мужыкі, як шалёныя, куляй выляталі за дзверы. Чамусьці ўцякалі ад дармавых каўбасаў, гарэлкі. Ці адкрывалі святую выснову: у гасцях добра, але дома – лепей. А вось Антось чамусьці затрымаўся. Ужо на цэлых пяць месяцаў! І што яго там трымае, як сабаку на ланцугу?

      Казалі нават і пра тое, што Аксіння сама паціху цісне самагон. Ды й рэалізуе свой хадавы тавар з пякучымі градусамі ў адпаведных кропках. Робіць на хлебазаводзе звычайнай прыбіральшчыцай. На першы погляд, і не надта кідкая на аблічча, але мае добра падвешаны язык. Ды й інтэлект, як бачна, у гэтай маладзіцы знаходзіцца на адпаведнай вышыні!

      Добра памятае, як Люсьена падкінула сваячцы цікавую ідэю, якую потым паспяхова выканаў яе аднакласнік. Вінцэсь Шырковіч працаваў у міліцыі, быў участковым інспектарам. І менавіта ў тым раённым цэнтры, дзе прыжыўся Антось. Што было далей? Не будзем спяшацца з прагнозамі. Мы толькі адным вокам зазірнем вось у гэты пакой, дзе імкліва ўзяла старт цікавая гісторыя…

      5

      Літаральна на другі дзень адбылося вось што. Нечакана да Аксінні зазірнуў міліцыянер, капітан міліцыі. Ветліва павітаўся, ды строга так ківае ў бок спалоханага кватаранта:

      – А гэта хто зараз

Скачать книгу