Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов страница 5

Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов Вера. Надзея. Любоў

Скачать книгу

Выразныя вочы прыгожай жрыцы раптам паўсталі перад ім, бы тыя далёкія вечаровыя бліскучыя зоркі. Няўжо ён вось так проста ад’едзе і больш ніколі іх не пабачыць? Ад гэтай невыноснай думкі ў сэрца ваяра нібы ўпілася вострая стрэмка.

      «Вядзьмарка!» – у адчаі падумаў ён пра вайдэлотку.

      І раптам у галаве князя маланкай пранесліся выратавальныя думкі.

      «Чакай, як гэта казаў учора старэйшына наконт Міруты? Здаецца так – калі мы па ўласным жаданні парушым ейны зарок, то багі ўгневаюцца на нас. А калі не па сваёй волі?.. Калі ён проста выкрадзе вайдэлотку… Што тады? Паганскія багі разгневаюцца толькі на яго, Светавара!»

      – Я хутка! – кінуў князь шыракаплечаму сотніку, які ехаў непадалёк, і таропка завярнуў каня ў бок паганскага капішча.

      Жрыцу ён знайшоў непадалёк ад спакойных сіняватых водаў мора. У доўгім светлым сарафане яна стаяла на невысокім пагорку і, працягнуўшы рукі да ранішняй зары, нешта ў суме пранікліва сабе нашэптвала. Ледзь Светавар, асадзіўшы каня, саскочыў поруч з ёй на зямлю, дзяўчына страпянулася, рэзка павярнула галаву.

      – Dangiškieji dievai![9] Ты, мужны кунігас? Навошта вярнуўся! Мы ж учора назаўжды развіталіся! – пачуўся ўзрушаны дзявочы голас. – Я толькі што прасіла вялікую Аўштру, каб яна зберагала цябе ў дарозе.

      – Я не ведаю, хто ты, – з хваляваннем дакрануўся рукой ваяр да тонкіх плеч вайдэлоткі,– багіня нябесная ці ж зямная дзяўчына? Толькі моцна кранула ты маё сэрца. Дзе б ні быў, куды б ні ехаў, што ні рабіў – усе мае думкі толькі аб табе… Калі ты дзяўчына, будзь маёй жонкай. Я – знатны валадар, але з гэтага моманту буду табе верным слугой і ўскладу да тваіх ног усе кветкі маёй зямлі!

      Мірута ціха прыхінула хвалю сваіх бялявых валос да грудзей статнага ваяра.

      – Пра што ты, добры кунігас, – усхвалявана шапталі ейныя вусны. – Ці не ведаеш, хто я? Я ж вайдэлотка! Нават калі б жадала быць тваёй абранніцай, усё роўна не змагла б выканаць тваю волю. Бо дала нябесным багам зарок захоўваць нявіннасць і чысціню да скону свайго. Таму сядай на каня, скачы ад мяне да сваіх вояў, слаўны кунігас! – Рашуча адняла ад грудзей ваяра дзяўчына галаву. – І забудзь пра мяне. Назаўжды забудзь!

      Павярнуўшыся, Мірута таропка пайшла ў бок жытла вайдэлотак.

      «Бог адзіны! І хай даруе мне тое, што зараз учыню!» – узрушана падумаў Светавар і, ускочыўшы на каня, хутка дагнаў на сцяжыне вайдэлотку, падхапіўшы яе, паклаў упоперак сядла…

      На адпачынак нанач ліцвінская сотня спынілася пасярод лугу на пакатым пагорку. Былі разбіты захопленыя ў крыжакоў шатры і выстаўлена варта.

      Неба на ўсходзе пачынала ўжо прабіваць бляклае перадсвітальнае марыва. Князь Светавар адплюшчыў вочы, ласкава пакасіў позірк на Міруту, якая ляжала поруч на мяккім подсціле, утыркнуўшыся пышнай галавой у ягонае аголенае плячо. Дзяўчына, да грудзей захінутая лёгкай паходнай коўдрай, таксама ўжо не спала. Позірк ейных задуменных воч адсутна прабягаў па шэраму шоўку

Скачать книгу


<p>9</p>

– Нябесныя багі!