Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов страница 6

Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов Вера. Надзея. Любоў

Скачать книгу

толькі паказаў. На самай жа справе пайшоў лісой за намі, выследзіў і акружыў у зручным месцы.

      – Што ж рабіць будзем? – занепакоена спытаўся ў князя сотнік. – У адкрытым баі доўга нам не пратрымацца. Амаль у дзесяць разоў перавага ў мячах у крыжакоў. Накінуцца з усіх бакоў, змяшаюць нашы рады. Мо папросіш сваю госцю, – хітнуў ён галавой у бок вайдэлоткі, якая сядзела на белым кані непадалёк ад Светавара – Няхай сваімі заклёнамі яшчэ раз паспрабуе наслаць з неба на ворага вогненныя стрэлы.

      Дзяўчына, падобна, пачула словы сотніка, бо спрытна саскочыла з каня.

      – Я паспрабую, – нягучна мовіла яна і, ступіўшы наперад, працягнула да неба свае вытанчаныя рукі.

      З дзявочых вуснаў паляцелі ўжо знаёмыя князю Светавару ўмольныя словы да нябеснай багіні Аўштры і ейнага мужа Перуна. Вайдэлотка паўтарыла сваю шчырую просьбу двойчы, але нябёсы заставаліся раўнадушнымі да ейных гарачых прызываў. Аніякіх чорных хмараў, толькі рэдкія белыя аблокі паволі праплывалі па блакітнай нябеснай тканіне.

      – Нябесныя багі больш не адклікаюцца на мае ўмольныя просьбы. – Павярнуўшыся да знатных ваяроў, сумна апусціла рукі вайдэлотка. – Я парушыла зарок нявіннасці і, як відаць, найсвятлейшая Аўштра за гэта пакрыўдзілася на мяне.

      – Што ж, – уздыхнуў князь Светавар, – будзем тады стаяць тут на пагорку і біцца з ворагам да апошняга воя. У палон да крыжакоў не пойдзем! Лепш смерць у баі, чым ганебнае рабства ў ворага! – рашуча дадаў ён і раптам убачыў, як, выхапіўшы меч з ножан воя, што дапамагаў Міруце сесці ў сядло, дзяўчына віхурай панеслася на крыжакоў.

      – Hexe! Hexe! Sehen Sie, die Hexe![10] – данёсся з нізіны перапалох нямецкіх райтараў.

      – Усе за мной! – рашуча ўзняў меч князь Светавар і падсцябнуў наперад каня.

      Ліцвінская сотня ўдарыла ў самое сэрца варожых радоў – туды, дзе стаяў пад значкамі і сцягамі сам доблесны крыжацкі камандор. Вораг не чакаў падобнага спрыту ад нешматлікага праціўніка. Ягоныя рады дрыгнулі, змяшаліся, падаліся ў бакі. І ліцвінам пасля кароткай жорсткай сутычкі з лівонцамі ўдалося прабіць сабе дарогу да выратавальнага лесу, што цямнеўся зялёнай паласой на даляглядзе. Сотнік Міхайла да таго ж заарканіў і паланіў варожага правадыра.

      На мяжы пералеску Светавар прыпыніў злёгку каня, у хваляванні агледзеўся. Воі веерам услед за ім дасягалі выратавальнай зацені дрэваў. Страт сярод іх амаль не было. Але дзе ж Мірута? Апошні раз ён бачыў дзяўчыну, калі яна, дасягнуўшы крыжакоў, бы той віхор, уторкнулася ў цёмную варожую сцяну. Потым у гарачцы бою ён страціў вайдэлотку з поля зроку. Няўжо не ацалела? У сэрцы мужнага ваяра варухнуліся трывожныя струны.

      – Глянь, светлы князь! Ці не твая чараўніца?! – Падскакаўшы да правадыра, хітнуў галавой сотнік на прагал сярод высокіх соснаў, што раслі наперадзе. – Агонь, а не дзяўчына! Так адважна рынулася ў варожую гушчу, што тая проста здранцвела!

      Князь Светавар зірнуў у падказаным напрамку, і з душы яго нібы ўпаў цяжкі камень. На залітай сонечнымі промнямі паляне

Скачать книгу


<p>10</p>

Ведзьма! Ведзьма! Глядзіце, ведзьма! (ням.)