Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 11

Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч

Скачать книгу

тры гады – І сёння Дзяды

      ПРАВАСЛАЎНЫЯ

      Я адчуваю, што на НЕБЕ чакаюць ад мяне нейкага рашэння. Назіраюць за маімі паводзінамі, што недзе там ідзе страшэнная барацьба за маю душу, і кожная думка кладзецца на шалі вечных вагаў: ці за, ці супраць… Ці светлае, ці чорнае. Там НЕБА, там ведаюць УСЁ! Мне некалі пакажуць, што адбываецца ў гэты момант на самай справе, калі я адстукваю на машынцы, выліваючы з літараў свайго сэрца форму ПРАВАСЛАЎНАГА КРЫЖА, некалі потым, калі душа адляціць ад грэшнага цела і буду стаяць я на апошнім, на Страшным Судзе перад ПРАСВЕТЛЫМ лікам.

      Калі я адстукаў на машынцы знак крыжа, мне зрабілася спакайней, больш упэўнена я адчуў сябе. Я адчуў, што Сіла за мною, хоць не мая Сіла, але яна мяне абароніць. Мусібыць, прыйшла ў маю душу Вера. Вера – аснова. Аснова – доўгія ніткі, што намотваюцца на калаўрот кроснаў. Якой даўжыні аснова – такім будзе і сувой палатна. Вера – гэта аснова жыцця. Яна пранізвае ў чалавеку ўсё ад пачатку да канца, ад калыскі да труны. На веру, нібы на аснову, тчэцца жыццёвы сувой нашай долі, толькі дзякуючы веры, аснове, кладуцца на палатно лёсу вясёлкавыя ўзоры і арнаменты. Выцягні з палатна аснову – яно распадзецца на шматок каляровых нітак. Знікне суладдзе і гармонія.

      Нават немаўлятка робіць першы крок з прычыны веры: ходзіць маці, бацька, людзі, якія навокал, – а яно такое падобнае да іх… Яно верыць у тое, што будзе хадзіць!

      Чалавек ніколі не навучыўся б ні чытаць, ні пісаць, ні шмат чаго іншага, калі б не верыў, што гэта магчыма. Вялікая вера – вялікія здзяйсненні! Вера – гэта павадыр, які вядзе сляпога чалавека па дарозе лёсу, гэта аснова, на якой трымаецца палатно долі.

      А чалавек менавіта сляпы, і вышуквае, і бачыць тое, што яму не патрэбна. Мой супакой быў кароткім. Я доўга ўглядаўся ў крыжовы меч ісціны і заўважыў, што з правага боку крыжа тры словы «Ад», па-беларуску: «пекла». Чаму з правага? З правага павінен быць праведнік? Што я наблытаў? Зноў неразбярыха!

      І я зноў ухапіўся за дзённік. Так, гэта было восенню 83-га года, таксама ў лістападзе. Сёння 94-ты. А заўтра субота: я таксама павінен ісці ў цырк. Жонка даўно ўжо, яшчэ да сваркі, узяла білеты, так што не адкруцішся – абяцаў! Я лічыў: колькі ж гадоў прайшло? Лічыў і не мог зрабіць простае арыфметычнае дзеянне: думкі блыталіся, не давалі засяродзіцца. Рукі трэсліся. Спачатку атрымалася 9 гадоў, потым 10 і, нарэшце, інтэрвал паміж гадамі аказаўся 13. Можа, таму я памыліўся, што напісаў гады слупочкам і хутка зусім заблытаўся, які прамежак, паміж якімі гадамі я пралічваю ў даны момант часу. Потым я адначасова пралічваў адрыўкі гадоў восені 82 года і вёснаў 84 і 86, звязаныя з духоўнымі катаклізмамі, вядомымі толькі мне аднаму. Штосьці прыпадала на вясну 96 года і на 99 год. Калі атрымалася «13» – зразумеў: гэта канец!

      Я адчуў, яны злавілі мяне. Гоняць на загубу. Як мне вырвацца з гэтага кола? Але ж я магу не пайсці ў цырк? Жонка не зразумее. Усё зноў заблытваецца і ўскладняецца. Калі пайду – усё вырвецца з-пад майго кантролю, так мне ўяўлялася. Назад ходу не будзе, думаў я. Можа… Мне што навучыцца лгаць? Падмануць? А ці змагу?…

Скачать книгу