Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 8

Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч

Скачать книгу

Упадобіцца Тварцу, спрабуючы падправіць, удасканаліць, палепшыць створанае? Ці не ад д’ябла ўся літаратура, ці не ад празмернай чалавечай ганарлівасці і славалюбства? Мы называем сябе ўлюбёнцамі багоў, а ці не з’яўляемся паслугачамі і наймітамі «Князя мира сего», які адвеку імкнецца нашкодзіць і разбурыць створанае. Ці не пасыльныя цемры, каб уводзіць чалавека ў зман? Чаму я пішу, хто дазволіў мне, хто даў мне права несці ўласную ісціну? Хіба яна нечым лепшая ад іншых? Я ж ведаю, што самы горшы за ўсіх – я, дык што магу прынесці светлага людзям? У Бібліі ёсць усё! Няма нічога новага пад гэтым сонцам. Што я магу дадаць да сказанага? Але ж ёсць літаратура, нікуды не дзенешся ад гэтага: чытаюць і будуць чытаць. Я сам упершыню ўзяў у рукі Біблію з падачы Талстога, якога палюбіў, якога Царква аддала анафеме… Але ж ён і падштурхнуў мяне? Я паверыў спачатку яму, а потым ужо, сасмягнуўшы, дакрануўся да вечных ведаў. Мяне ўражвае, што Евангелле не ўсе разумеюць, не ўсе нават чыталі – у многіх застаўся сорам, прышчэплены часамі цемрашальства: нібыта толькі цёмныя людзі вераць у Бога. Калі я спытаўся ў аднаго «паэта», які мае нават вучоную ступень доктара філалагічных навук: «Ці чыталі вы Біблію?», то ў адказ пачуў, што ўсё няма часу. Божа мой, Божа, падумаў я, і гэты чалавек, якому хутка паміраць, гэты чалавек, які піша вершы і дысертацыі па мовазнаўстве і літаратуры, – няўжо не ведае, што амаль уся еўрапейская літаратура ад біблейскага? З гэтага боку мая маці больш дасведчаны і адукаваны чалавек, хоць і скончыла чатыры класы і за ўсё жыццё прачытала толькі тры кнігі, але ў тым ліку і Вечную. Літаратура не патрэбна як апошняя ісціна, літаратура павінна гаварыць, падказваць, наводзіць, што ёсць Евангелле. На ўсёй сусветнай літаратуры павінен стаяць (ды і стаіць, але не кожны і не заўсёды здольны прачытаць яго) надпіс: ЧЫТАЙЦЕ СЛОВА БОЖАЕ! Яна як указальнік на дарозе жыцця, што скіроўвае да пракавечных ісцін. Але ж ёсць іншая… чорная літаратура? Якая гаворыць адваротнае. Усё правільна, таму што літаратура – злепак, адлюстраванне рэчаіснасці, як і ў жыцці, так і ў літаратуры ідзе вечная барацьба светлых і дэманічных сіл.

      Я зразумеў, што верш, напісаны два гады назад, вытлумачыць немагчыма. Каб расставіць правільныя акцэнты для разумення верша другімі, патрэбна растлумачыць, што такое літаратура, чалавек, жыццё… Але ж зноў: растлумачыць не тое, што ёсць на самай справе, а растлумачыць так, як гэта адкрываецца мне, і каб чытач з маёй званіцы, па-новаму прачытаў той самы верш, – гэта немагчыма. Тым больш мне, слабаму і грэшнаму чалавеку. Трэба проста напісаць другі верш, вырашыў я, можа пасля яго штосьці праясніцца? Я ўзяў чарнавік і напісаў першае, што прыйшло ў галаву: «Што ведаеш? – падумаў я, – штосьці не тое: тлумна і незразумела! Немагчыма выказаць сябе і растлумачыць тое, што ведаеш».

      А што я ведаю? Нічога. Не ведаю, не знаю, нічога не ўмею… Не магу выказаць… Няма слоў, няма думак, няма пачуццяў… Як няма? Ёсць жа яны, ёсць. Ёсць!!! Як змагчы з імі? І тут я ўспомніў, што днём купіў два нумары «Крыніцы». Едучы ў аўтобусе, прачытаў слова Кірыла Тураўскага

Скачать книгу