Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 12

Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Ці ёсць пачатак майго жыцця? Нараджэнне. А да народзінаў дзе мой пачатак? Не было б бацькі – не было б і мяне. Мой выток ад бацькі. Але бацька таксама быў камусьці сынам. Да бацькі мой пачатак у дзядоў (а сёння ж яны, Дзяды!)… І так бясконца. Няма ў мяне пачатку. Дзе ж канец? Я памру… Але Хрыстос сцвярджае і пераконвае подзвігам (і я веру Яму), што душа ўваскрэсне і будзе жыць вечна!

      Чалавек – гэта сістэма, якая пачынаецца і канчаецца ў кожнай кропцы часу? Чалавек – гэта прамая? Але куды вядзе яго шлях? Чалавек – гэта… «Дарога – гэта гасцінец, па якім я іду», – сказаў адзін голас. «Не! Дарога – гэта тое, што я праходжу. Гасцінец будзе і без мяне, а без маёй хады шляху не будзе…» – запярэчыў другі.

      Чалавек – гэта крыж! Яму трэба верыць, яго несці, ім ратавацца. Трэба ісці!

      Начхаць мне на іхнія кругі і петлі, на гэта д’яблава кола, пайду нацянькі! Да лямпачкі мне, што сатаннё каламуціць ваду, пайду напралом, напрасткі, я засвячу гэта чортава кола і выведу іх на чыстую ваду! Што мне з таго: дзесяць, трынаццаць? Плюнуць! І расцерці!

      Памажы мне, Госпадзе! І я зноў засеў на машынку.

      I боль мой крыху суцішыўся зноў і адышоў. Я доўга ўглядваўся ў круг сваёй долі – ён атрымаўся нейкі квадратны: «Квадратура круга, – падумаў я, нёвырашальная задача, а квадратура крыжа – непасільная». Колькі ж было гэтых кругоў у маім жыцці? Адно крыху ўсцешыла і яшчэ раз абнадзеіла: Бог апынуўся за колам. Значыць, гэта мяне д’ябал круціў? Не, цяпер ён нікуды не дзенецца: ваяваць дык ваяваць!

      «Хто душу сваю пакладзе за другі свая, – мовіў мой Цар Хрыстос, – той у пашане будзе і займее вянец жыцця вечнага». Як сплаціць мне пазыкі Табе, вечны раб Твой, і вечны прыслужнік у Слова Твайго, дай мне зброю ў рукі, дай мне Духа Святога, барані шчытом веры і шаломам малітвы мяне ахіні, я пайду на вайну, мо з яе не вярнуся ніколі, пракавечны даўжнік – упаду галавою ў траву-палыны, ты мяне не пакінь сярод жарсцяў зямных, добрым словам тады памяні, буду плакаць калі пад лазоравым купалам неба, Ты мяне не шкадуй, бо бядою гартуецца воля, я пайду на вайну, мо назад не вярнуся ніколі, дай мне моцы, Гасподзь, дай мне сілы Свае пад заплаканым небам Айчыны, Ты прымі, атулі, нібы блуднага сына свайго… Я пайду на вайну… я пайду… я іду…

      Кажуць: праз вызначаныя прамежкі часу вырак спасцігае чалавека. Якая працягласць гэтых прамежкаў – дакладна ведаюць на НЕБЕ. Можа, для кожнага існуе свой інтэрвал паміж ударамі лёсу? Я не ведаю! Адно спазнаў дакладна – гэта тое, што заблытаўся ў сваім жыцці, заблудзіўся сярод віхлястых сцяжынак лёсу, і вочы разбягаюцца, і галава ідзе кругам, заблытаўся ў сабе і ў людзях, адно я пэўна ведаю: штосьці падобнае здаралася ўжо аднойчы, ці дзесяць, ці трынаццаць гадоў назад, цяпер я ўжо знаю, як мне выйсці на светлы шлях, я знайшоў сабе павадыра, ён выведзе з лабірынта. Я зрабіў клетку, і хутка заганю туды злодзея, што завязвае людзям вочы, што заблытвае іх жыццёвыя шляхі, там, у КЛЕТЦЫ, ён пакажа свой агідны твар, выявіць сваё паганае аблічча і вышчарыць зубы гнілыя свае. Ён доўга круціў мяне, але Святое Пісанне гаворыць: не капай ямы другому!

      Чаго

Скачать книгу