Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 16
«А раптам гэта не набытак бяссоннай ночы, а мой непасрэдны доўг, ускладзены на плечы, і некалі потым мяне спытаюць: што ж гэта – Я прыадкрыў табе таямніцу, каб ты пераканаў іншых, Я выбраў цябе для гэтай ролі, а ты не адчуў волі маёй, збаяўся… Збаяўся быць асмяяным, ці ты не чытаў, як Мяне лічылі за вар’ята?» – думаў я. Ну хоць бы якога паэта сустрэць і сказаць ні то жартам, ні то ўсур’ёз: «Давай уваскрэсім памерлых?!» – не зразумеў бы, можна было б ляпнуць для апраўдання, маўляў, шыза зайшла, суперідэя: мне стала б лягчэй… Паэт зразумеў бы, магчыма… Аблягчыў бы маю ношу – але ўжо адказнасць была б раздзелена на дваіх.
Як на тое, нікога не сустрэў па дарозе. У Доме літаратара таксама – не знайшоў нікога са знаёмых. Я шукаў Сыса. Пазваніў з дзяжурнага тэлефона яго суседцы, што жыла паверхам ніжэй, яшчэ званіў камусьці, але адказам – толькі доўгія гудкі…
Падняўся на другі паверх у кафэ. Спытаўся: ці не бачылі Сыса?
– Ён казаў, каб ты да яго прыехаў!
– Сур’ёзна? – уразіўся я. – Адкуль ён ведаў, што я буду яго шукаць? Дакладна? Ён нікуды не з’ехаў?
– Ну, казаў жа, што будзе дома, калі хто будзе пытацца.
Ах вось яно што? Я выскачыў на вуліцу. Не стаў тлуміць галавы, чым лепш даехаць да Чарвякова, а пайшоў пешкі (добра, што прыхапіў нататнік з адрасамі, з маёй дзіравай памяццю не знайшоў бы яго кватэры). Да «Белай вежы», думаў я, а там ужо патраплю. Падумалася: не блага было б узяць бутэльку гарэлкі – і ўсміхнуўся гэтай думцы: «Эх, вы, паэты?» Куды я іду? – уваскрашаць чалавецтва! Як жа можна так легкадумна рабіць сур’ёзную справу на п’яную галаву. Вось наша галоўная немач і памылка: усё добрае замочваем і абмываем і ўсё вялікае пачынаем у час п’янкі або пасля перапою.
Гарэлкі я, праўда, не ўзяў. Сур’ёзныя справы робяцца нацвяроза, нават калі яны ўяўныя і прывідныя.
Сыс сапраўды аказаўся дома.
– Ты?! – здзівіўся ён, адчыняючы дзверы. – Вось ужо каго не чакаў сёння, дык гэта цябе… Усё-такі ты мяне любіш! Праходзь!
– У мяне тут ідэя…
– Што такое?
– Разумееш… Як бы гэта табе сказаць… Ну, словам… Бачыш, ішоў да цябе – усё было ясна, а цяпер баюся, што не зразумееш… Ты толькі не смейся, я можа буду гарадзіць дурноту…
– Ды гавары ты і не стой у парозе. Праходзь. Я зараз чайнік пастаўлю. – Я распрануўся, сабраўся з духам і, калі ён вярнуўся з кухні, выклаў яму: – Давай уваскрэсім чалавецтва! Ты толькі не смейся, гэта гучна сказана, але я сур’ёзна, усё сходзіцца… Я пралічыў, не ведаю праўда, што для гэтага трэба канкрэтна рабіць?.. Не, піць не буду! Не налівай. Разумееш, трэба дапамагчы, – я паказаў рукою ўверх, – без нас не атрымаецца ўваскрашэння! Ты не ведаеш, што рабіць? Нешта трэба… Можа спытацца ў каго?… Тут у