Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 22
– Антон, што з табою!
Я заплюшчыў вочы і ўбачыў святло: «И увидел свет великнй, и воссиял свет», – міжволі наплылі словы Дабравесця.
– Антон, што з табой?!! – крычала яна, схіліўшыся нада мной. – Кінь гэта!!! Зараз жа выкінь!!! (Пазней, успамінаючы гэты момант, яна гаварыла, што ёй здалося, быццам у мяне гараць мазгі, галава ахопленая жарам і палае). А я адчуваў бессэнсоўнасць існавання ўсяго жывога, спустошанасць і выхаладжанасць усякага сэнсу і мэты – тугу і самоту сусветна-планетарных абдымкаў, нечалавечую журботу, якую нельга ўявіць у звычайным стане.
Я лёг на спіну, раскінуўшы рукі. Часта такія малюнкі ёсць на вокладках папулярных часопісаў: зямны шар або космас з арбітамі спадарожнікаў і сузор’яў, на фоне якога чалавек з раскінутымі рукамі і шырока разведзенымі нагамі. Я нічога не рабіў, але раптам сама сабою паднялася рука, і гэтак жа бязвольна ўпала (я не варушыў ніводным мускулам!), тое ж здарылася з нагою. Мне стала вусцішна, было прадчуванне, што зараз мяне могуць забраць кудысьці навекі, проста ў целе.
– Антон! Антон!! Ты чуеш мяне?!! – крычала зверху жонка.
Я ўстаў – і тут быццам з мяне дасталі душу. Я прыставіў палец да сваіх вуснаў, ведаў, што калі паспрабую нешта сказаць, усё парушыцца, ды і што я мог сказаць, калі сам яшчэ не разабраўся: што гэта? Яна абхапіла мяне ззаду рукамі, потым забегла наперад, пачала трэсці. Самі сабою зрабіліся некалькі фрыкцыйных рухаў: «Што гэта значыць? Мне паказалі, з кім я павінен жыць па закону?» Раптам падкасіліся ногі, і я асеў на падлогу. Трэба шукаць ратунку! Мне зрабілася невыносна, я кідаўся туды-сюды па кватэры і помню, калі зірнуў у люстра – адбіўся ад яго, як сонечны прамень. Напэўна, тое, Нешта, што апанавала мяне, не хацела бачыць сябе ў люстэрку ці баялася, каб я не ўбачыў яго. У такім стане чалавек не можа доўга быць, мне стала зразумела, чаму людзі іншы раз кідаюцца ў акно: калі не знаходзіш выйсця – выхад можа заставацца адзін… Я кідаўся з пакоя ў пакой, не ведаючы, што рабіць. З жахам заўважыў, што маёй