Таварыства кнігалюбаў. Андрэй Лазар

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар страница 12

Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар

Скачать книгу

Вам лепш пераехаць у іншы горад, бо калі суседзі заўважаць, што вучоны-філолаг разбагацеў, бяды можна будзе чакаць адкуль заўгодна.

      Пасля гэтых слоў, ці то пагроз, ці то парад, N. замаўчаў. Ён падаўся мне знаёмым.

      – Прабачце, але мяне крыху насцярожвае, што вы даяце столькі грошай за такі, так бы мовіць, слабаваты чэк, – выказаў я апошнія сумненні.

      – Ваша пытанне мае сэнс. Справа ў тым, што гэта апраўдана, і не толькі эканамічна. Пасля гэтага дурдому з бібліятэкамі мае фірмы сталі атрымліваць меншы прыбытак. Не хапала яшчэ, каб людзі пачалі масава чытаць кнігі замест таго, каб карыстацца дасягненнямі цывілізацыі, – шчыра абурыўся мільярдэр.

      Такі адказ супакоіў мяне і маё сумленне на нейкі час. Яго хапіла, каб я канчаткова вырашыў, што трэці раз ад грошай адмаўляцца не выпадае. «Даюць – бяры, а б’юць – бяжы», – неяк так гаварыў мой дзядуля. Тым больш такая сума неверагодна радавала і цалкам не давала пралічваць наперад варыянты развіцця падзей.

      – Ад Вашай прапановы нельга адмовіцца, – не вытрымаў я.

      – Выдатна, – нават заўсміхаўся мільярдэр і дастаў спецыяльную торбу з грашыма. Насамрэч, гэта была не зусім торба, а цяжкі металічны кейс. – Я працую толькі з наяўнымі. Таму вось Вашыя грошы.

      Мільярдэр N. адкрыў кейс, паказаў купюры і прапанаваў пералічыць. Я адмовіўся, бо падумаў, што тут мяне падманваць няма сэнсу. Гэта толькі пашкодзіць рэпутацыі шаноўнага N. Тады кейс быў зачынены са словамі:

      – Пароль – прозвішча.

      Я паспрабаваў сябе крыху падстрахаваць:

      – А напішыце, калі ласка, чэк ці даведку на тое, што гэтыя грошы мае. А то праверыць хто-небудзь зверху – дык не паверыць. Ды і ў банку не возьмуць.

      – Я з чэкамі не працую, – адрэзаў мільярдэр N. – А з даведкай? Ды што я туды напішу?

      – Ну, напрыклад, аплата за філалагічныя паслугі, – падказаў я.

      N. зарагатаў так, што ледзьве не зваліўся пад стол. Што яго ўзяло – і дагэтуль не адгадаю. Але спадар мільярдэр хутка супакоіўся і маю просьбу выканаў:

      – Добра. Так і напішу: «Аплата за філалагічныя паслугі».

      У маіх руках матэрыялізаваўся значны аб’ём грошай. Іх цяжар добра адчувалі мае цягліцы. Я аддаў чэк і ветліва развітаўся. З поўнай торбай умоўных адзінак я паехаў дадому з таксістам Піліпам, які, дарэчы, пільнаваў мяне каля самых дзвярэй палаца. Піліп быў добрым таксістам і прагматычным прадпрымальнікам. «Які кемлівы хлопец, – падумаў я. – Дачакаўся. І нават не даў сябе прагнаць ад варот такога палаца».

      Усё выходзіла вельмі добра, каб стацца звычайнай праўдай. Шчаслівы, я ехаў дадому і вымалёўваў на сваім, так бы мовіць, цвёрдым дыску планы на бесклапотнае жыццё, нават марыў, уяўляў, які вырай чакае заўтра. Я перабіраў, што куплю, куды паеду, як вазьму з сабой, напрыклад, Рагнеду. Мары, думкі, летуценні… Як жа гэта прыемна, неверагодна і бяскрыўдна…

      Я выйшаў з машыны пад самым домам, літаральна ступіў з транспарта на ганак, развітаўся з Піліпам і зайшоў у пакой. Яшчэ раз набраў нумар Рагнеды.

Скачать книгу