Таварыства кнігалюбаў. Андрэй Лазар

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар страница 10

Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар

Скачать книгу

ад чутак пра «чэк у бібліятэцы». Ён не можа думаць ні пра што іншае. Ён нават пераканаў сябе, што паперка ў яго руках і ёсць той міфічны банкаўскі дакумент. Ён прыйшоў у банкаўскую ўстанову і патрабуе мільярд. Уявіце, да вас у хату заходзіць чалавек з пустым аркушам і хоча за яго неверагодныя скарбы. Смех ды слёзы.

      На шчасце, ахова хутка разабралася з гэтым прыкрым здарэннем. Але пра што яно нам гаворыць? А гаворыць пра тое, што многія няўстойлівыя элементы замест таго, каб сумленна выконваць свае службовыя абавязкі, звар’яцелі ад думкі, што могуць стаць мільярдэрамі. А ці карысна гэта для горада? Адказваць на дадзенае пытанне, я думаю, няма сэнсу, бо кожны цвярозы розум без ваганняў знойдзе правільны адказ: «Не».

      Напэўна, толькі знойдзены чэк уратуе горад М. ад вэрхалу і падобных непрывабных рэчаў.

      Вось так вось – як ёсць. 50 070 011 праглядаў 20 080 100 рэпостаў, 30 356 614 лайкаў

      Глава трэцяя

      Адна партыя, або Выйгрышная камбінацыя

      Раніцай я прачнуўся са свежымі думкамі. Як раней я не здагадаўся праверыць усё, што мне ўчора сказалі, з дапамогай інтэрнэту?! Здаецца неверагодным, але па нейкіх цалкам невядомых прычынах часам відавочныя рэчы прыходзяць у галаву не адразу. Так было і зараз. З тых цудоўных часоў, калі быў прыдуманы інтэрнэт, усю інфармацыю так ці інакш можна было знайсці. Праўда, шукаць таксама трэба ўмець, бо зараз сусветная павуціна запоўнена разнастайнымі бязмежнымі дадзенымі. Часам гэтыя дадзеныя наўмысна памылковыя, каб звесці ў зман даверлівых людзей. А часам на адно і тое ж пытанне даюць два зусім супрацьлеглыя адказы. Выбірай, што падабаецца. Таму праверка інфармацыі праз інтэрнэт стала сапраўдным майстэрствам для выбраных. І мне як навукоўцу прыйшлося гэта майстэрства засвоіць. У мяне было некалькі сваіх надзейных крыніц. Праз іх я спачатку праверыў спадара Святаполка. Усё супала: і вучоба ў мяне на курсе, і перакваліфікацыя, і хуткі кар’ерны рост, і жонка. Яшчэ адна спасылка паведаміла, што філалогію Святаполк скончыў дыстанцыйна і зусім нядаўна, бо быў адлічаны з вышэйшай навучальнай установы па сваім жаданні, калі не здаў мой прадмет. Толькі тут я насамрэч успомніў таго хлопца, які тры разы здаваў мне іспыт. Таленавіты, але з характарам. На трэцяй пераздачы ён адрынуў мае заўвагі да сваёй пісьмовай работы і кінуў вучобу. А я проста хацеў падказаць яму кірунак развіцця, дапамагчы стаць адным з лепшых. Тады ў мяне быў прынцып – кожнаму не менш за тры пераздачы. Гэта зараз я працую інакш… Вось дык гісторыя выйшла. Як гаворыцца: не крыўдзі апошняга, бо ён можа стаць першым. Я яшчэ больш засумняваўся ў Святаполку, у яго намерах.

      Потым я паглядзеў на свае ўчарашнія выбрыкі ў розных навінах. Так… Сапраўдная зорка папулярных відэахостынгаў. 50 мільёнаў праглядаў. Але навіны ў нас хутка ўзнікаюць і хутка забываюцца. Мне вельмі хацелася верыць у такія высновы сучасных вучоных. Таму дадзенае пытанне хвалявала ўжо не настолькі моцна. Песцілася небеспадстаўная надзея, што сур’ёзныя наступствы нечакана абмінуць.

      Што сапраўды

Скачать книгу