Таварыства кнігалюбаў. Андрэй Лазар
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар страница 6
– Шаноўныя грамадзяне! Павіншуйце мяне, я знайшоў чэк на мільярд! Які добры знак для нашага горада, што менавіта ў ім адбываюцца такія цудоўныя падзеі. Пра нас даведаюцца ўсе!
Пакуль я працягваў гаварыць, мой мозг счытваў інфармацыю з наваколля. Я бачыў, што ахова збянтэжылася і крыху прытармазіла. Людзі збегліся да мяне. Адны глядзелі з зайздрасцю, другія пасмейваліся з дзівака. Але ўсе здымалі відовішча на камеры і адразу выкладвалі ў сусветную павуціну. «Ну, усё! Я зорка інтэрнэта», – мільганула ў галаве. Такі сур’ёзны вучоны, які столькі гадоў наганяў на сябе важнасць, вокамгненна стаў вядомым дзіваком і камедыянтам. Ахова перастала тармазіць і пайшла проста на мяне. І я працягваў іграць сваю ролю, нібыта на сцэне, нібыта я сапраўдны шоўмен. Аднекуль з небыцця да мяне ішлі патрэбныя вобразы і словы. Я дазваляў сабе падобныя экспромты толькі аднойчы, калі праходзіў кастынг у школьны тэатр, а рэжысёр, нязвыклы да якіх-кольвек эксперыментаў, растлумачыў мне, як умеў, што з рознай эксперыментатарскай брыдотай мне не тое што тэатр, а нават дыскатэка не свеціць. А зараз я, ужо не студэнт, свядома наступаў на тыя ж самыя граблі, што і дваццаць пяць гадоў таму.
Было, праўда, адно адрозненне: я разумеў, што валодаю сітуацыяй. Я элегантна вырваўся з абдымкаў ахоўніка, падскочыў да адміністратара, заламаў яму руку і працягнуў сваю прамову, трымаючы навідавоку чэк:
– Але чамусьці адміністрацыя банка няправільна мяне зразумела і хоча, каб гэты гонар выпаў суседняму населенаму пункту, дзе мне, пэўна, не адмовяць выдаць грошы.
Счырванелы адміністратар засумняваўся ў сваіх учынках, але не ахоўнікі. Яны надзейна схапілі мяне. Тут ужо мая школьная секцыя па вольнай барацьбе не дапамагла. Людзі зашумелі: адны палічылі, што адбываецца несправядлівасць, другія казалі, што так мне і трэба. Магла пачацца, як мінімум, бойка, а як максімум – жорсткае абмеркаванне банка ў розных сацыяльных сетках. Адміністратар пачаў супакойваць людзей. І, напэўна, каб не стаць чалавекам, якога зробяць вінаватым, калі сітуацыя вырашыцца дрэнна, ён спыніў ахоўнікаў і выклікаў дырэктара філіяла. Той важны чалавек, насамрэч, усё ўжо ведаў, бо назіраў маё шоу на найноўшым маніторы