Кліч Ктулху (зборнік). Говард Філіпс Лаўкрафт

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Кліч Ктулху (зборнік) - Говард Філіпс Лаўкрафт страница 10

Кліч Ктулху (зборнік) - Говард Філіпс Лаўкрафт Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”

Скачать книгу

катоў, жылі стары арандатар з жонкай. Яны лавілі катоў, што вольна гулялі па вуліцах, і з прыемнасцю забівалі іх. Ніхто не ведаў, навошта яны гэта робяць, – магчыма, ім назаляла гучнае мяўканне ўначы, а магчыма, раздражняла каціная звычка шнырыць употайкі па чужых дварах і кветніках пасля заходу сонца. Але якой бы ні была прычына, стары з жонкаю атрымлівалі нечуваную асалоду, ловячы і забіваючы кожнага ката, што з’яўляўся паблізу іхнай хаціны. Пранізлівыя енкі з іх жытла з надыходам ночы сведчылі пра незвычайны спосаб забойства. Жыхары горада не асмельваліся сказаць старому і яго жонцы нават слова, бо зморшчаныя абліччы тых былі злосныя, а іхная хацінка, схаваная ў цёмным занядбаным дворыку пад разгалістымі дубамі, выглядала вельмі змрочнай. Усе гараджане, што мелі катоў, люта ненавідзелі і яшчэ больш баяліся гэтых дзіўнаватых старых, а таму, замест таго каб пакараць забойцаў, пільна сачылі за сваімі ўлюбёнцамі, каб тыя не набліжаліся да схаванай пад шатамі дрэваў хаціны. Калі ж праз недагляд кот знікаў, а потым уначы чуліся жахлівыя крыкі, гаспадару заставалася адно плакаць над стратай альбо суцяшацца тым, што, дзякуй багам, такі жудасны лёс напаткаў усяго толькі ката, а не кагосьці з дзяцей. Бо жыхары горада Ултар былі людзьмі простымі і не ведалі, з якіх абшараў прыйшлі каты ў наш свет.

      Аднойчы на вузкія брукаваныя вулачкі Ултара з поўдня прыйшоў дзіўны караван. Цемнатварыя вандроўцы не былі падобныя да іншых качэўнікаў, якія двойчы на год праязджалі праз горад. Размясціўшыся на рынкавай плошчы, вандроўнікі заняліся варажбой. Яны за срэбныя манеты прадказвалі гараджанам лёс і куплялі пярэстыя каралі ў мясцовых гандляроў. З якой краіны прыйшлі вандроўнікі, ніхто не ведаў, але месцічы бачылі, як яны ладзяць дзіўныя богаслужэнні і малююць на баках сваіх павозак незвычайных істот з целамі людзей і галовамі катоў, сокалаў, бараноў і львоў. Іх галоўны насіў на галаве вычварны ўбор, упрыгожаны двума рагамі, паміж якімі размяшчаўся дыск.

      Сярод таямнічых вандроўнікаў быў хлопчык, у якога не было ні маці, ні бацькі, адно толькі маленечкае чорнае кацяня. Усе яго родзічы памерлі ад чумы, і ніхто не мог суцешыць яго ў горы, апроч гэтага маленькага пухнатага стварэння: самотнае дзіця радавалася і забывала пра сваю скруху, назіраючы свавольства гарэзлівага чорнага звярка. Хлопчык, якога цемнатварыя вандроўнікі звалі Менес, часам плакаў, але часцей усміхаўся, гуляючы з кацянём на прыступках маляванай павозкі.

      Тры дні прабылі вандроўнікі ў горадзе Ултар, і на трэці дзень чорнае кацяня знікла – Менес шукаў яго ўсю раніцу, але так і не змог знайсці. Чуллівыя гараджане падышлі да хлопчыка, які плакаў на рынкавай плошчы, і расказалі яму пра старога і ягоную жонку, а таксама пра жахлівыя крыкі, якія чуліся гэтай ноччу. Тады хлопчык перастаў плакаць і занурыўся ў думкі, а потым пачаў маліцца. Ён узняў рукі да сонца, прамаўляючы словы малітвы на невядомай мове, якую ніводзін гараджанін не мог зразумець. Зрэшты, яны не надта і імкнуліся, бо ўсю іх увагу забралі неба і аблокі, якія пачалі дзівосна пераўтварацца. Нібыта ў адказ

Скачать книгу