Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 8
Як Царква, так і дзяржава трактуюцца Стывэнам як непрымальныя структуры. Ён ім служыць не зьбіраецца. Што ж тады застаецца? Застаецца мастацтва, але ірляндзкае мастацтва – гэта „расколатае люстэрка пакаёўкі”,[21] яшчэ адна сфэра, дзе ірляндцы пацьвярджаюць свой статус прыслужнікаў. Стывэн знаходзіцца ў сытуацыі чалавека без апоры пад нагамі. Пад канец эпізоду Маліган просіць у яго ключ ад вежы, і Стывэн яму дае яго. Ён вырашае не вяртацца больш у вежу; дадому ён таксама ня можа пайсьці, з увагі на непаладкі з бацькам. Ён, як Тэлемах жаніхамі, пазбаўлены свае спадчыны Маліганам і Хэйнсам (у Джойса, зразумела, спадчына трактуецца значна шырэй за ўнасьледаваную маёмасьць). „Захопнік” – апошняе слова эпізоду і думка Стывэна пры разьвітаньні зь ягонымі непрыяцелямі – адносіцца як да аднаго, так і другога.
…кашмар, ад якога я спрабую прачнуцца…
Наступны эпізод пераносіць нас у школу для хлопцаў, дзе Стывэн часова працуе настаўнікам („а нехта трэці патрабуе мяне да часовых заняткаў” [25]). Стывэн вядзе ўрок гісторыі, і гісторыя зьяўляецца асноўным мастацтвам, якое арганізуе дыскурс эпізоду. Прасторавы аспэкт рэчаіснасьці, які дамінаваў у першым эпізодзе, тут падмяняецца разважаньнямі над часам, над часавай пасьлядоўнасьцю падзей. Стывэн пытае вучняў пра бітву пад Аскулумам (якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай піравай перамогі) і прыходзіць да высновы, што ўсе перамогі ў бітвах зьяўляюцца піравымі. („Над усланай трупамі раўнінай усьпёрты на кап’ё генэрал прамаўляе з узгорка да афіцэраў. Які-колечы генэрал да якіх-колечы афіцэраў. А яны разьвесілі вушы”. [29]) Стывэну прыгадваюцца словы Ўільяма Блэйка, што гісторыя – гэта „байкі дачок памяці”, аднак жа ён адхіляе гэтую дэфініцыю як „празьмернасьць”. Неіснаваньне гісторыі было б раўназначнае канцу сьвету: „Чую, як валяцца прасторы, трушчыцца шкло й рассыпаюцца камяні, і час займаецца сіне-барвовым полымем канца. Што ж нам тады застаецца?” [28] Гістарычныя адносіны паміж сваім народам і ангельцамі ён разглядае як сытуацыю „блазна пры панскім двары” і ставіць пытаньне: „Чаму ўсе яны выбралі гэткую ролю? Ня толькі дзеля заспакаяльнае ласкі. Для іх таксама гісторыя – гэта казка, зачаста чутая, а свая краіна – лямбард”. [29–30] На месца папярэдняй пагарды (сцэнка з малочніцай) прыходзіць нешта накшталт спагады і разуменьня, што ягоныя суродзічы служылі і служаць, магчыма, дзеля надзеі быць вольнымі. Яны не адказваюць на кліч свайго гераічнага мінулага бунтам, але і свае айчыны не пакідаюць.
Стывэнавы
21
The cracked looking-glass of a servant – выслоўе, пазычанае Джойсам у Оскара Ўайлда.