Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 9

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк Галерэя «Б»

Скачать книгу

палымяны Калумбан пераступіў церазь цела маці, якая ўпала ніцма перад ім. Яе ня стала: дрыготкі касьцяк апаленай агнём галінкі, водар ружовага дрэва й тленная сырасьць. Яна ўратавала яго, не дала растаптаць пад нагою, і адыйшла, ледзьве пабыўшы. Бедная душа ў нябёсы вырушае: а на верасовай пустэчы пад міготкімі зоркамі ліс – яркія бязьлітасныя вочы, поўсьць патыхае рыжым грабежніцкім духам – дзёр зямлю, прыслухоўваўся, разграбаў, прыслухоўваўся, дзёр і дзёр. [32]

      Ліс – ніхто іншы як Стывэн, які ўсё разграбае й разграбае сваё недалёкае мінулае, дзе ён „бязьлітасна” пахаваў сваю маці. Стывэн прыходзіць да думкі, што любоў маці (amor matris) – „адзіная сапраўднасьць у жыцьці”. Наступны фрагмэнт канкрэтызуе гэты вобраз, яшчэ больш выразна падкрэсьліваючы цяперашнюю Стывэнаву самоту:

      Маруднымі, няўпэўненымі рухамі пяра Сарджэнт перапісваў дадзеныя. Усё яшчэ спадзеючыся на слова дапамогі, ягоная рука старанна ставіла крывыя значкі, праз матавую скуру шчокаў прабіваўся слабы пробліск сораму. Amor matris: родны склон суб’екту й аб’екту. Яна выкарміла яго сваёй слабой крывёй ды абрызглым малаком і хавала ад чужых вачэй ягоныя пялёнкі.

      Такі як ён быў і я, такія ж самыя спадзістыя плечы, такая ж самая нехлямяжасьць. Маё дзяцінства хіліцца каля мяне. Задалёкае, каб крануцца яго хоць раз, ці зьлёгку. Маё далёкае, а ягонае таямнічае, як нашы позіркі. Таямніцы, маўкліва застыглыя ў цёмных палацах двух нашых сэрцаў: таямніцы, стомленыя сваёй тыраніяй: тыраны, што прагнуць быць зрынутымі. [33]

      Інтэлектуальная ўскладнёнасьць паэтычных вобразаў не дазваляе прозе Джойса апусьціцца ў сьлязьлівы сэнтымэнталізм ці пустую экзальтацыю (хіба што дзеля сатырычнае мэты, калі стылем нарацыі стаецца імітацыя і пародыя стылю іншых).[23]

      Урэшце надыходзіць момант, калі Тэлемах спатыкаецца з Нэстарам (гамэраўскі загаловак гэтага эпізоду – „Нэстар”). Ролю Нэстара выконвае містэр Гэрэт Дызі, кіраўнік школы. Гэта стары, бурклівы, самаўпэўнены і кансэрватыўны чалавек. Ён – Стывэнаў працадаўца, які якраз сёньня выплочвае Стывэну ягоны заробак: тры фунты дванаццаць шылінгаў (зь якіх адзін фунт Стывэн паабяцаў Малігану на выпіўку). Містэр Дызі – адзін з тых ірляндцаў, якія служаць сваім заваёўнікам рупліва і аддана. На сьценах ягонага кабінэта партрэт прынца Валіі (пазьнейшага караля Эдуарда VII) і фатаграфіі скакавых коней ангельскіх арыстакратаў; ён – зьбіральнік манэтаў з эпохі Сьцюартаў і марскіх ракавінаў. Ён захапляецца ангельскім падыходам да жыцьця („Я заплаціў за сваё. Я нікому не вінаваты”), а Шэксьпір для яго асацыюецца з фразай Яга ў „Атэла”: „Грошы кладзі ў каліту”.[24] Джойс прадстаўляе яго ў іранічным сьвятле ня толькі як „мудрага Нэстара”, але і як „карэннага ірляндца”:

      – У маіх жылах таксама бунтарская кроў, – прызнаўся містэр Дызі. – Па жаночай лініі. А па мужчынскай лініі я выводжу свой род ад сэра Джона Блэквуда, які галасаваў за унію.[25] Усе мы ірляндцы, усе – нашчадкі каралёў.

Скачать книгу


<p>23</p>

Прыкладам, трынаццаты і чатырнаццаты эпізоды, „Наўзыкая” і „Быкі Сонца”.

<p>24</p>

Спасылкі на Шэксьпіра ў тэксьце „Ўліса” ня менш рэдкія за спасылкі на Гамэра. Сьціпленькі беларускі запас перакладаў Шэксьпіра не заўсёды дазволіў пакарыстацца ўжо гатовымі цытатамі, паколькі яны не заўсёды пасавалі да кантэксту „Ўліса”. Так, у дадзеным выпадку, бледнае „зьбірай грошы” ў перакладзе Ю. Гаўрука ня вельмі стасуецца да Шэксьпіравага выслоўя Put but money in thy purse, ужытага містэрам Дызі.

<p>25</p>

„Галасаваньне за унію” – ірляндзкі „інтэграцыйны рэфэрэндум” 1800 г. (падкуплены і сфальшаваны), які распусьціў ірляндзкі парлямант і перанёс палітычны цэнтар кіраваньня Ірляндыяй з Дубліну ў Лёндан. Скасаваньне гэтага „ўніяцкага акту” было адным з цэнтральных палітычных пытаньняў Ірляндыі ў ХІХ стагодзьдзі.