Забойца анёла (зборнік). Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў страница 22

Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

мокрую і завэдзганую хворую, што ляжала скраю агарода, збянтэжыліся. Але толькі на імгненне, бо тут жа скочылі праз лехі, прыселі на кукішкі. Маладая лекарка прыўзняла хворай павекі, намацала пульс, штосьці – каротка і няўцямна – сказала медсястры. Тая адчыніла валізу, дастала шпрыц, і Аўрора Леанідаўна, якая надта ж баялася ўколаў, адышла да весніц. Паклаўшы рукі на брамку, зірнула ўздоўж вуліцы. Па вулцы, збоку крамы, шпаркай хадою ішлі трое мужчынаў. Яны круцілі галовамі, заклапочана азіраліся, і Аўрора Леанідаўна махнула ім рукой.

      Праз вецце зламанай грушы было бачна, як маладухі паклалі хворую на піўны намёт – галава пры гэтым уперлася ў літару «О», а ногі спачылі на літары «В», – лекарка цісканула гумовую грушу, моўчкі кіўнула сястры, і тая пабегла да машыны, скалануўшы паветра агідным пахам лекаў. Сівагаловы кіроўца выцягнуў з машыны насілкі, гэтаксама моўчкі кіўнуў рабацягам, што падышлі да хаты, і неўзабаве, сапучы і дробна перабіраючы нагамі, мужчыны вынеслі Макеіху з двара.

      – Што ж вы сваю халеру не замацавалі? – Аўрора Леанідаўна паспрабавала надаць голасу суровыя ноткі.

      – Н-не п-паспелі… в-віхор наляцеў, – праз сілу выдыхнуў адзін з рабацяг, зачапіўшыся плечуком за пацямнелае ад дажджу шула весніц.

      «Хуткая» ад’ехала не адразу. Праз акно было бачна, як хворай ставяць кропельніцу – нечая рука трымала бутэлечку. Нарэшце машына завялася, праехала колькі метраў, заднія дзверы прачыніліся, і медсястра, вытыркнуўшыся з проймы, радасна крыкнула:

      – Ажыла! Просіць, каб вы хату замкнулі ды нейкай Людзе патэлефанавалі.

      Аўрора Леанідаўна доўга глядзела ўслед легкавушцы, якая паволі калывалася па вуліцы: Прафінтэрнаўскую ўвесь час перакопвалі, і асфальт скрозь прасеў, – і калі тая, даехаўшы да крамы, павярнула направа, уголас прамармытала:

      – А вось жа паехала на казённай машыне… І ўжо ідучы дахаты, дадала:

      – Карты не хлусяць.

      Дваццаць крокаў дарогі

      І

      – Месца – дакладна тое? – гукнуў Мікола, выціраючы мокрую чупрыну калашыннем спартовых штаноў.

      – Тое, – адгукнуўся дзед Трахім, – якраз ля каменя. Тады ён, праўда, на паверхні быў, а цяпер во… у зямлю ўехаў, – дзед прысеў на камень, выцягнуў пачак «Беламору».

      – Можа, далей адплывем? – падаў голас Гасюта, зірнуў на дзеда, і той, чыркнуўшы запалкай, страсянуў галавой: – Самазвал на паўкола ў ваду ўехаў, як скідваў. Так што – шукайце. Дзесьці там і ляжыць.

      Мікола памыляў ссінелымі ад холаду вуснамі, зморана ўздыхнуў і, пастаяўшы, як той скакун на вышцы, на носе лодкі, сігануў у ваду. Гэтым разам ён прабыў пад вадой як ніколі доўга: Гасюта нават сцягнуў з галавы кашулю, збіраючыся ратаваць сябра, ды тут Мікола вылецеў, па самы пояс, з вады і радасна выдыхнуў:

      – Ёсць!

      Пару хвілінаў Мікола аддзімаўся, трымаючыся за вясло, потым насунуў на плячук

Скачать книгу