Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 18

Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева

Скачать книгу

таму я не змог праверыць, адкрыты замок ці замкнёны. І наогул, не стаў дэманстраваць сваю цікаўнасць, інакш цётка перахавала б куфэрак у новае месца. Б’юся аб заклад: яна была ўпэўнена, што там усярэдзіне скарбы. Мне не церпіцца даведацца, ці мела яна рацыю.

      – Чаму ж ты адразу не спытаўся ў яе? Лемюэль скрывіўся.

      – Я спадзяюся на тваё абаянне. Мяне яна недалюблівае. У дзяцінстве я разбіў яе крыштальную вазу – і не дараваны дагэтуль. Упэўнены, цётка да гэтай пары выношвае план помсты. Баюся, як бы не атрымаць аскепкі гэтай вазы ў якасці вясельнага падарунка.

      Калі мы падышлі да невялікага дамка, схаванага за разгалістымі старымі вербамі, Лемюэль зрабіў страшныя вочы і сказаў:

      – Дэйсі, пакляніся, што не станеш каштаваць каменных кексаў.

      – Чаму? – мне наогул падабаўся гэты гатунак выпечкі.

      – Таму што ў цётачкі Генрыеты кексы і праўда каменныя. Мясцовы дантыст ужо багацце нажыў на яе гасцях. Не, праўда, пакляніся! Я абяцаў прыглядваць за табой! Мне будзе няёмка, калі ты вернешся да бабулі, як стары грабянец, з паламанымі зубамі. Ты чуеш мяне, непаслухмяная дзяўчынка?

      Цётка Генрыета аказалася сухарлявай і зласлівай бабулькай. Дзіўна, як парой у адных і тых жа бацькі і маці могуць нарадзіцца такія розныя дочкі: адна пульхная, мяккая і лагодная, другая – падобная да прышчэпкі для бялізны. Як быццам нехта ўсемагутны, замешваючы сям’ю і размяркоўваючы інгрэдыенты для будучых дзяцей, адвярнуўся на момант – ці то птушка ў акне праляцела, ці то пагрукалі ў дзверы – і потым пераблытаў, усыпаў у адну міску зашмат соды ці цынамону, а ў іншую чагосьці не даклаў…

      Пасля традыцыйнага абмену ветлівымі словамі цётка Генрыета таксама завяла гутарку пра вяселле пляменніка.

      – Я ўжо думала, ты ніколі не ажэнішся, – прарыпела яна, разліваючы гарбату чамусьці ў кававыя кубачкі. – Вяселлі – задавальненне не з танных.

      – А што рабіць, цётачка, – з усмешкай развёў рукамі Лемюэль. – Род Грымсвотнаў павінен быць працягнуты, і гэта нялёгкая місія ўскладзена на мае плечы.

      – Небяспечны гэта занятак – працяг роду, – кіўнула цётка. – Добра хоць, што твая нявеста не з тых шчэпак з вузкімі сцёгнамі, якія няздольны ні зачаць, ні вынасіць. Жанчына павінна быць як пясочны гадзіннік: шырокая і зверху, і знізу, а пасярэдзіне – талія.

      Яна прамаўляла гэтыя банальныя ісціны, не задумваючыся, што сама падобна зусім не на пясочны гадзіннік, а хутчэй на сонечны.

      – Піце гарбату, выдатная чорная гарбата, – падбадзёрыла цётка. – І бярыце кекс, Дэйсі, мілачка, трохі здобы вам не пашкодзіць. Дзяўчатам трэба есці салодкае, каб быць добрымі і вясёлымі.

      Я сербанула з кубачка і паспешна, баюся, нават занадта паспешна, паставіла яго назад на сподак. Гарбата цёткі Генрыеты, мяркуючы па гусце і колеры, пражыла доўгае і поўнае прыгод жыццё, і, відавочна, не ўпершыню аказалася ў імбрычку.

      Я чула, вядома, пра людзей, якія збіраюць скарыстаную гарбату,

Скачать книгу