Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 22

Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

што пан Іосіп заповедовал і што я тобе, пане Андрей, оповедывал, як ты сыну свойму старейшому оповедуеш, і кубак на алтар цэлы стане тылько з чатырох рук і з одной крыві. Так же опісую пріятелем своім, пану Янові і пану Юркові Мазынам по сту чірвоных золотых… Барва моя люнская, доломаны, і дылеі, і шапкі – служебніком моім. Рызы моі одомашковые і стыхар, і епітрахею на церков Святого Іосіпа».

      Дзверы ізноў рыпнулі…

      – Сказаў жа, заняты – прыйду праз дзесяць хвілінаў, – раўнуў у той бок Корб-Варановіч і вярнуўся да тастамента. А ён сапраўдны дыктатар, запалохаў, відаць, падначаленых так, што па адной масніцы перад ім ходзяць.

      – Далей згадваюцца яшчэ сябры, прыслуга… Міласэрныя ўчынкі… На сірот, удоваў… Гэта прапусцім… «Слугам нашыім Вяжэвічам надалей і павек лес наш вартоваці, і ані з лесу того з іх нікого не згоняці, і ані нічого з маетносці іх не адбіраці, і веры іх не чапаці, у імя святого Юр’я і волі продкове. Пісан у Ройна, року Божаго нароженья тісяча пятьсот пятьдесят шостого, месяца мая осмого дня».

      Граф, узрушаны, як дзіця, якому падарылі замест чаканай машынкі сапраўдны камп’ютар, працягваў разважаць над сакрэтамі тастамента, па-ранейшаму ігнаруючы скаргі тэлефона, да якога далучыўся паланэзам графскі мабільнік. А Арсенія з багавейлівым жахам глядзела на Вячку, страшэнна задаволенага сабой, як цыган, што прадаў за рысака сляпую кабылу. Знайшоў усё-ткі артэфакт для завязкі сюжэта! І прыдбаў яшчэ адну марыянетку. А падрабіць мову дакумента шаснаццатага стагоддзя – яму на раз…

      – Не сумнявайцеся, дакумент сапраўдны! У мяне толькі копія. Дам спасылку на піцерскі архіў, які толькі нядаўна рассакрэцілі, – праверыце, – нібыта адчуў сумненні гераіні аўтар.

      – І што далей? – змрочна прагаварыла Арсенія. – Будзем на кубку гадаць? Закінутыя скарбы шукаць?

      – Беларусы шмат вякоў не могуць адшукаць самі сябе, – загадкава прагаварыў Скрыніч. – Ненавідзяць адно аднаго, знішчаюць адно аднаго, адмаўляюцца адно ад аднаго… Дзе за ўвесь час існавання Вялікага Княства Літоўскага хоць адзін дакумент, напісаны на той мове, якая сёння называецца літоўскай? Усё, усё было – на беларускай… Дакументы, дыпламатычная перапіска, нават лісты Вітаўта і Ягайлы! – Вячка стукнуў кулаком па калене, нібыта з ім нехта тут спрачаўся. – У княстве згодна з перапісам 1528 года восемдзесят адсоткаў шляхты былі беларусы! Ліцвіны! А сёння літоўцы прыязджаюць на экскурсію ў «былыя калоніі» і расказваюць, як іхнія рыцары «агнём і мячом» заваявалі гэтыя землі… А мы сціпла мэкаем, што і сапраўды, мабыць, па ўласнай гісторыі ля сценачкі хадзілі… Што тыя скарбы! Мяне больш цікавяць людзі. Мяне цікавіць мой апошні раман. Чаму ўзнікла варажнеча між Вяжэвічамі і Корб-Варановічамі, такімі падобнымі між сабою? Пра якую таемную царкву ідзе гаворка ў радавых дакументах? Што мусілі здзейсніць нашчадкі Корб-Варановічаў з гэтым кубкам, чаму ён рассечаны, чаму захоўваецца ў абедзвюх сем’ях? Пакуль

Скачать книгу