Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 21

Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

вашаму прадзеду?

      – Ага, дапамог… Магу ўявіць. Вы проста не разумееце… – Корб-Варановіч усхвалявана счапляў-расчапляў пальцы. – Вяжэвічы і мы – гэта…

      – Ну чаму ж, разумею, – перабіў Вячка. – Вечныя антаганісты. Глядзець спакойна адзін на аднаго не можаце. Паны і прыслуга. Законныя нашчадкі і бастарды. Каталікі і праваслаўныя. Заходнікі і ўсходнікі. Каты і ахвяры, якія мяняюцца ролямі. Але ў вас, вы самі гэта прызналі, адна кроў. Паглядзіце абое, вам гэта нічога не нагадвае?

      Скрыніч дастаў з тэчкі аркуш і паклаў на стол. Ася зацікаўлена схілілася. На пажаўцелай паперы быў намаляваны чорнай тушшу кубак… Каржакаваты, з гравіраванай паляўнічай сцэнай – хорт ляціць за лемпардам між дзівосных дрэў, на фоне вастраверхіх дамкоў і цэрквачак. Выявы грубаватыя, трохі наіўныя, але непаўторна-выразныя, відавочна мясцовага майстра, не вучанага ў італійскіх майстэрнях.

      – Пазнаю. Гэты кубак… дакладней, ягоная палова, дасюль захоўваецца ў сям’і Корб-Варановічаў, – ганарыста прамовіў графскі нашчадак.

      – У бабулі ў буфеце таксама… – няёмка прамовіла Арсенія.

      – Што? – недаўменна перапытаў Даніла Раманавіч. Ася сабралася з духам і прамовіла больш гучна:

      – У маёй бабулі ў буфеце стаіць палова такога кубка. Яго некалі вось так, вертыкальна, рассеклі. Ён срэбны, толькі на ім вершнік з мячом, а не гэтая… пантэра.

      – Лемпард, – аўтаматычна паправіў Корб-Варановіч. І зараз жа зноў усхадзіўся, як паверхня ракі ад вясла чоўна: – Па-першае, гэта наш фамільны кубак, і я не разумею, чаму яго фрагмент павінен захоўвацца ў сям’і прыслугі. Па-другое, адкуль вы, спадар Скрыніч, пра гэтую рэч даведаліся?

      – Са следчай справы Апанаса Іванавіча Корб-Варановіча, – адказаў Скрыніч, і памаранчавыя літары на ягонай майцы чарговы раз нагадалі, што не варта ўчыняць вайны. Гісторыка гэта не супакоіла:

      – Выбачайце, але ўсё, што можна было знайсці пра майго прадзеда, я знайшоў, і гэтага аркушыка нідзе не…

      – Запэўніваю, вы знайшлі далёка не ўсё, – перабіў Скрыніч. – У мяне, так бы мовіць, свае крыніцы і сувязі… Таму і кажу – вы павінны далучыцца да маіх… нашых далейшых росшукаў.

      Маніпулянт Вячка дастаў яшчэ адну пажаўцелую паперку, спісаную ад рукі сінім атрамантам, няроўным, нервовым почыркам:

      – Вось, зірніце… Уласна кажучы, з гэтай паперкі і пачалася мая задума рамана. Вы маглі чытаць скарочаную версію следчай справы, перададзеную на захаванне ў агульны архіў органаў. А мяне дапусцілі яшчэ і да такіх-сякіх папер з канфіскаванага архіва Апанаса Іванавіча, якія дужа зацікавілі следчых. Сярод іх – тастамент Алехны Корб-Варановіча, складзены ў час княжэння Жыгімонта Аўгуста. У справе захоўваўся спіс з яго, зроблены вашым прадзедам.

      Вячка працягнуў аркуш. Граф прагна схапіў яго і пачаў чытаць, прамаўляючы ўслых:

      – Так… Тэкст сапраўды падобны да шаснаццатага стагоддзя… «То ест тестамент остаточное волі моее…

Скачать книгу