Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 11

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

горшыя шапкі, кожны абапіраўся на палку і горбіўся больш, чым трэба, – навучаныя горкім вопытам недавяракі, якія гэтай наіўнай сялянскай хітрасцю паказвалі, што вось мы якія – бедныя, старэнькія, убогія, да службы няздатныя, узяць з нас няма чаго, а прыйшлі мы так сабе, паглядзець, што тут робіцца, паслухаць, што людзі кажуць…

      Трапяткія агні кастроў выхоплівалі з ранішняга сутоння бледнапунсовыя, ненатуральныя твары, адкідвалі на стаптаны людзьмі і коньмі гразкі снег фантастычныя цені, якія ўвесь час калываліся, рухаліся, то перамешваліся і зліваліся ў адно, ствараючы яшчэ больш вычварныя малюнкі, то зноў разыходзіліся… Хаатычная таўкатня, поўная людзьмі плошча, траскучы ранішні кашаль, бесперапынная рознагалосая гамана, пырханне коней каля канавязі – усё гэта перш давала ўяўленне якогасьці святочнага, кірмашовага дня, – але не відаць было падводаў з таварам, не вішчала, не мыкала, не кудахтала і не гагатала жыўнасць, не было жанчын і маладзіц, без якіх ніякае свята не свята; калі б не ўрываліся ў гэтую звычайную, здавалася б, гаману чужыя, зусім не кірмашовыя гукі – рэзкі ляскат металічных частак зброі аб біклагу, аб бляху рамяня ці спражку партупеі, калі б не маўчала царква – старадаўняя, дзвесце гадоў назад адрэстаўраваная князямі Радзівіламі (а пабудаваная, значыць, яшчэ раней) красуняцэркаўка з трыма «цыбулінамі»макаўкамі, галасістая, якая на святы яшчэ з цёмнага выспеўвала ютрань малінавымі званамі, а цяпер ціха, сіратліва тулілася да голых дрэў з краю плошчы, скрушна пазірала цёмнымі вакніцамі на неўразумелую людскую мітусню.

      Штораз то адсюль, з плошчы, то сюды па ўсіх вуліцах праносіліся веставыя, не шкадуючы коней, да шаленства даводзячы ахрыплых, адурэлых за гэтыя дні семежаўскіх сабак. Каля канавязі ўвесь час стаялі чалавек колькі; пільна ўзіраліся ў прыцемак вуліц, і калі чарговы веставы падлятаў да ганка адзінай у мястэчку грамадскай установы – аднапавярховага драўлянага будынка штатнага народнага вучылішча, дзе быў цяпер штаб брыгады, – навыперадкі кідаліся да яго, хапалі пад вуздэчку каня, падтрымлівалі стрэмя, нясмела пыталіся: «Як там?», або без асаблівых спадзяванняў проста моўчкі, нясмела зазіралі веставому ў твар. І хоць стомленыя, але ўсё адно важныя, непрыступныя, суровыя веставыя ў лепшым выпадку агрызаліся: «Адчапіцеся!» – а часцей і аднаго слова не знаходзілі, так і знікалі маўчком у штабе, ляпнуўшы дзвярыма, на міг ўтварыўшы каля вушака сіні воблак з халоднага паветра з двара і тытунёвага дыму з памяшкання, – самым незразумелым чынам навіна пераставала быць навіною, немавед як прасочвалася на плошчу, да людзей, і сярод вогнішчаў з новай сілаю ўзрываўся гоман, у якім сярод суцэльнага «гугугу» найбольш часта паўтаралася:

      – Гугугу… Урангель!..

      – Крым… Сіваш… Перакоп…

      – Чырвоныя спыніліся!..

      – Палякі спыніліся!..

      – Лань, ад Лані нейтральны пас!..

      – Грозаў – цэлы полк!..

      – Глуск

Скачать книгу