Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 13

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

А мы казалі, мы ведалі, чым скончыцца, мы папярэджвалі, што не такія саветы страшныя, як іх малююць, што якія б яны ні былі, усё бліжэй нам, чым «пшэкі»! Казалі мы, што сто разоў трэ было падумаць, перш чым пачынаць усё гэта авантуру! Казалі, што не варта было пакідаць Слуцк, а йсці ў падполле, а яшчэ лепш – на службу саветам, і тады ўжо, спадцішка, маючы ўладу, рабіць усё, што спатрэбіцца для святой справы!..»

      Нічым – ні цяплом, ні холадам не патыхала, аніякім ветрыкам на цягнула ад акна, каля якога размясціліся, седзячы побач на табурэтах, як бы таксама стварыўшы свой гурток, ваенныя: камандзір брыгады капітан Анцыповіч, камандзір батальёна падпалкоўнік Гаўрыловіч, камандзір кавалерыйскага аддзела паручнік Кернажыцкі, начальнік два дні назад створанай вайсковай брыгаднай школы паручнік Данілюк, афіцэр брыгады паручнік Капец (запомнім яго, ён яшчэ сваё слова скажа)… Гэтыя сядзелі – прамыя спіны, рукі на каленях, асалавелыя твары, сківіцы то ў аднаго, то ў другога перасмыкаюцца пазяханнем – усе падобныя чымсьці на вучняў, якіх ужо выклікаў настаўнік, яны адказалі вызубранае на памяць хатняе заданне і цяпер змушаныя даседжваць да канца нудны, нецікавы ўрок, чакаць, пакуль апытаюць іншых.

      VІ

      Нарэшце самая шматлікая група тоўпілася ў Жаўрыда за спіною, акружала яго.

      Быў тут высакарослы барадаты юрыст Пракулевіч – старшыня Рады (і Жаўрыдаў швагер, дарэчы); быў тут аўтар выслоўя, якое пазней зробіцца крылатым («чаго ты сядзіш тут, калі ў Слуцку зьбіраецца Беларусь!”) Мікола Бусел; быў Васіль Русак – кіраўнік хора “культурнаасьветнага гуртка” з нявіннай назваю «ПапарацьКветка» (кіраванне «хорам» на працягу трох гадоў дало тое, што ўся Случчына аказалася аблытанай шматлікімі, выдатна арганізаванымі, у любы час гатовымі да збройнага выступлення ячэйкамі – «муз. філіямі»); былі «прышлыя», прысланыя з Гародні з Беларускай Вайсковай Камісіі штабскапітан Якубецкі (пазней Галоўнакамандуючы беларускіх вайсковых сіл) і маёр Борык – начальнік аператыўнага штаба брыгады, ціхмяны, непрыкметны, коратка падстрыжаны і таму падобны крыху на бабра (за вочы яго так часта і звалі, не Борык, а Бобрык); быў сябра Рады Случчыны пінскі паляшук Мяшочак («апостал у лапцях, каторы на зьезьдзе шмат прыкрасьцяў нарабіў групе балахоўствуючых») – асоба хітрая, незразумелая, з тых, што абавязкова з’яўляюцца ў любым хаўрусе, – артысты па натуры, любяць прыкідвацца прасцячкамі, «варонамі белымі», аднак у кожным выпадку сабе на ўме і, карыстаючыся тым, што іх не ўспрымаюць усур’ёз, спакойна гнуць свой абруч, паступова, да здзіўлення іншых, «разумных», выходзяць на першыя ролі – словам, пад шумок, без асаблівых намаганняў, ціхай сапаю дабіваюцца таго, чаго й хацелі (апранаўся Мяшочак заўсёды толькі ў сваё, у сялянскае: на нагах лапці, на плячах даматканая світачка, на галаве – шапкакучомка, у руках – клуначак, з якім прайшоў ад самага Слуцка, так ні разу і не развязаўшы; калі выступаў, а выступаў ён часта, маючы, як і ўсе людзі такога складу, талент красамоўства, –

Скачать книгу