Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 15
– Я, Паўла Жаўрыд, урадам Беларускай Народнай Рэспублікі прызначаны камісарам на ўсю Случчыну – вось мой мандат, – выцягнуў з кішэні паперчыну. – Улада тут належыць толькі кіраўніцтву БНР у асобе Найвышэйшай Рады, і я, як упаўнаважаны яе, не дапушчу тут якіх бы там ні было атрадаў прадстаўніка «единой и неделимой» Савінкава, палітычнага трупа Балаховіча, жулікаспекулянта на беларускім пытанні Алексюка і іншай навалачы!
Не верачы сваім вушам, яны, жменька незалежнікаў, услухоўваліся ў мёртвапачцівую цішыню, якая раптам запанавала ў зале. Рэзкія, непамыснасмелыя словы Жаўрыда падалі ў гэтую цішыню – кожнае як удар малатка аб брусок медзі.
Апамяталіся, самі цяпер разгубленыя і спалоханыя, балахоўцы: «Адкуль ён узяўся?!» «Хто даў слова?!» «Няма ў рэгламенце!» Але на іх цыкнулі і ззаду, і з бакоў (а раз’ятранага доктара Паўлюкевіча, заламаўшы яму рукі, проста выставілі за дзверы, «на ўсялякі выпадак, бо чалавека паслухаць не дасць!»).
– Прапаную неадкладна прыняць рэзалюцыю аб мабілізацыі, – тым часам біў у медзь малаток, – а таксама аб нашых адносінах да Саветаў і да Польшчы. Пры складанні гэтай рэзалюцыі абавязкова прыняць пад увагу, што нават калі мясцовыя сялянскія сілы і будуць нязначнымі для перамогі над бальшавікамі, дык у кожным разе пачатая беларускімі масамі барацьба пакажа народам усяго свету, што беларускі народ прачнуўся і змагаецца за сваю незалежнасць!
І далей, тэатральным, эфектным (хутчэй за ўсё загадзя прадуманым) рухам імператара Пятра, які тыцнуў пальцам у непралазную твань і дэклараваў, што на гэтым месцы будзе закладзены горад, закончыў, як шабляю секануў:
– Тут будуць сфармаваны