Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 17
![Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка Беларуская проза XXI стагоддзя](/cover_pre336209.jpg)
Набраў ў грудзі паветра:
– Дэклярацыя Беларускай Рады Случчыны! У момант самаадзначэння ўсіх народаў і барацьбы іх за сваю самастойнасць і свабоду Беларусі Рада Случчыны, выконваючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасці нашай БацькаўшчыныБеларусі, падымае сцяг барацьбы за свабодную незалежную Беларусь і заяўляе ўсяму свету…
Ён зачытаў, спяшаючыся, сухія восем пунктаў, у якіх гаварылася пра законы, пра тое. каму павінна належаць зямля, пра васьмігадзінны дзень і мінімальны заробак, пра развіццё усіх відаў кааперацыі, пра свабоду друку, забастовак і хаўрусаў, пра агульнае для ўсіх навучанне і правы меншасцяў на самавызначэнне…
Першае! Беларусь павінна быць Вольнай Незалежнай Народнай Рэспублікай.
Другое! Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі будуць выпрацаваны Беларускім Устаноўчым Соймам, скліканым на аснове агульнага, роўнага, простага патаемнага і прапарцыянальнага выбарчага права.
Трэцяе! Прызнаючы, што зямля павінна належаць працоўнаму народу і што прыватная ўласнасць на зямлю касуецца, Рада Случчыны думае, што нормы землекарыстання маюць быць выпрацаваны толькі Беларускімі Устаноўчымі зборамі. Да развязання ж гэтага пытання ў Устаноўчым Сойме ўсе пастановы Часовай Рады павінны згаджацца з вышэйпаказанымі прынцыпамі. Усе ж лясы і нутра зямлі павінны быць уласнасцю Рэспублікі.
Чацвёртае! Да сазыва Устаноўчага Сойму павінны быць прыняты самыя шырокія меры для абароны правоў і інтарэсаў працаўнікоў, як, напрыклад, увядзення найбольшага васьмігадзіннага дня, кантроля над дабрабытам, мінімальны заробак платы і гэтак далей.
Пятае! У мэтах барацьбы з вырастаючай спекуляцыяй і ўпарадкавання тавараабмену паміж местам і вёскаю Рада Случчыны прыме меры к развіццю на шырокіх пачатках усіх відаў кааперацыі.
Шостае! Уперад да скончання развязання гэтага пытання ў Устаноўчым Сойме прызнаем на тэрыторыі Беларусі свабоду слова, друку,