Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 8

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

вісела ў яго на плячы, а адкуль яна ўзялася, ён не помніў – хутчэй за ўсё Гнат накінуў на яго, як на слупок, калі сам бег хутчэй страляць у чалавека, у гэтага вось самага, над якім тапырыцца брызент… Кецка падаў вяроўку і, наўчоны ўжо, сам, без каманды паспешліва выдаўжыў рукі. Нават Гнат, спрытна і туга завязваючы вузел, прабурчэў на гэтую залішнюю стараннасць:

      – Сагні ў лакцях трохі, цягнеш тут… – дзелавіта агледзеў палонных, прыкінуў, які інтэрвал трэба даць, ці хопіць вяроўкі на ўсіх. Націснуўшы Кецку на жывот, адцягнуў рэмень, сілком прапіхнуў пад яго звітак вяроўкі. – Наступны!

      Наступны быў Мікіцін. Зусім не адчуваючы болю, з якім упівалася ў настылую скуру скручаная ў тры столкі вяроўка, ён толькі падумаў: навошта ўсё гэта, хіба яны ўцякаюць ці збіраюцца ўцякаць, хіба мала ім навукі?..

      – Іх бы саміх упрэгчы, заместа коней, – зларадна прашамкаў дзядок, абуты ў белыя валёнкі; ён стаяў паперадзе ўсіх, абапіраючыся на сукаватую неакораную крывуліну. – Асабліва гэтага вось, чорта бяспалага, – паказаў на Кецку. – Хай бы цягнулі!

      Адзін малы Васілько, у якога, відаць, уяўленне ўміг стварыла малюнак – чырвоныя цягнуць воз, а коні спаважна йдуць сабе збоку, – зайшоўся нервовым смехам, больш ніхто, нават рагатунМікола, не падтрымаў дзеда. Гнат, які ўвязаў адной вяроўкаю палонных, выставіў іх цугам і цяпер, сагнуўшыся, наматваў канец вяроўкі на кручкі пад задком, сярдзіта зіркнуў на старога знізу ўверх.

      Людзі маўчалі. І маўчанне іх гаварыла аб той адвечнай шкадобе ахвяры да свайго ж ката, калі сам ён апынаецца ў яе скуры…

      ІV

      Выйшаў з веснічак Чуб з абярэмкам вінтовак. Уладкаваў зброю на падводу, паўз драбіну. Памацаў забітых праз брызент, праверыў, ці як след звязаныя палонныя, пашморгаў вяроўку – ці добра трымаецца на кручках… Затым, бы цяпер толькі заўважыў, павярнуўся да натоўпу. Ссупіў бровы, уставіў рукі ў бокі – вялізны, што той мядзведзь, спытаў, грозна варушачы вусамі:

      – Так – і што вы тут не бачылі?

      Дзядок, абапіраючыся на крывуліну, падаўся бліжэй. Патлумачыў:

      – Дык гэта… Стаімо, жджэм, – і азірнуўся на вяскоўцаў, чакаючы падтрымкі.

      – Чаго вы жджэце?

      – Дык гэта… вядома… Каб сваё забраць, калі раздаваць пачняце, – дзядок паказаў крывулінаю на мяшкі доле і на падводзе.

      – А хто вам сказаў, што мы будзем раздаваць? – яшчэ больш павысіў голас Чуб. – Я ў вас пытаю!

      Раптам як стаяў – рукі ў бокі – так і пайшоў на дзядка:

      – Сыны, унукі ёсць?

      – Дык гэта… – сумеўся той, змізарнелы перад такой скалою, – два сыны, а ўнукі малыя…

      – І дзе сыны? Я спадзяюся, у нас у атрадзе? У Семежаве?

      – Дык гэта… па хадзяйству…

      – Па хадзяйству?! Мы там мерзнем, гібеем, кроў праліваем за вас жа, а вы – пахадзяйству?! Толькі і робіце, што ў валенкі ціхенька

Скачать книгу