Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 24

Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

пра АМАП з усёй ягонай ваяўнічай амуніцыяй. Ці ж не прайшлі ў свой час праз Хатынь УСЕ беларусы, будучыя амапаўцы ў тым ліку? Чаму ж не атрымалі прышчэпку ад звярынай лютасці?

      І яшчэ: мне здаецца, што калі б тады ў Хатыні ўзвялі крыж, мы не спальвалі б уласную гісторыю ў ідэалагічных топках, не пераўтваралі б трагедыі ў святы, а Памяць у попел…

      Але крыжа няма. І зноўку пляцецца вакол беларускіх трагедый – ад БНР праз Курапаты, Хатынь і да Чарнобыля – вытанчаная павуціна фальшу.

      Учора – пра камандзіра карнікаў Васюру, які нібыта быў «заходнеўкраінскім нацыяналістам». Сёння – пра «перамогу», якую нібыта хтосьці намагаецца «скрасці» ці то ў кіраўніцтва краіны, ці то ў сп. Кабякова…

      Але ж не быў Васюра ані заходнеўкраінскім, ні наогул нацыяналістам. Да вайны, да Хатыні, і пасля вайны, да выкрывання – «просты савецкі чалавек».

      А курапацкія карнікі – ці ж не «простыя савецкія людзі»?! Але прызнаць гэта – значыць, прызнаць злачыннасць абодвух таталітарных рэжымаў. І паставіць, нарэшце, знак трагічнай роўнасці паміж Хатынню і Катынню, паміж Хатынню і Курапатамі…

      «Гэта ад ветру, дзеда? – уздрыгнула, пачуўшы кароткі металічны звон, унучка. – «Не, ад электрычнасці», – патлумачыў я.

      А сам падумаў: калі б ад ветру, хатынскі звон званіў бы не сціхаючы. Таму што не сціхае над Хатынню вецер беларускай гісторыі, нясе над ёй цёмныя, з блакітнымі праталінамі, аблокі…

      Але маўчыць звон у прамежку паміж кіруемымі сігналамі.

      Маўчыць па мільёнах загубленых жыццяў.

      І не пытайся, па кім яшчэ маўчыць звон.

      Ён маўчыць па табе.

      Плюс-мінус Беларусь

      …Нас было двое ля барнай стойкі ў чаканні кавы – я і малады, каротка падстрыжаны, усмешлівы хлопец у стракатай спартовай куртцы, які нецярпліва пакручваў на пальцы бірульку з ключом да аўто. Нешта здарылася з кававаркай, праз яе пыханне і шыпенне пары даносілася з тэлевізара навіна аб стварэнні ў Беларусі расійскай авіябазы. «Вось паглядзіце, яшчэ і ракеты вярнуць!», – з нейкім заўзятым выклікам раптам усклікнуў хлопец. «Што ж тут радавацца? – не ўстрымаўся я. – Вы хочаце, каб краіна зноў стала мішэнню?» – «А што, плакаць? Трэба будзе – паваюем!» – і хлопец напружана сціснуў бірульку…

      З усяго, што было напісана і нагаворана пра расійскую авіябазу – ад акупацыі да скрупулёзных падлікаў разнастайных выгод – гэты нязначны эпізод чамусьці вяртаўся да мяне зноў і зноў. Зноў і зноў я пытаўся ў самога сябе: чаму ў краіне, што стагоддзямі ўздоўж і ўпоперак прасавалася крывавымі нашэсцямі, так лёгка стала вымаўляцца слова «вайна»?! Не толькі ж таму, што галоўнакамандуючы шчыра верыць у гатоўнасць беларусаў «легчы пад танкі», дзеля чаго яму так не хапае двух дзясяткаў расійскіх знішчальнікаў…

      Тут нешта яшчэ.

      Успомнілася вёсачка Бармуты, што прытулілася да старадаўняга шляху на Брэст, цётка Зося, яе сумныя вочы, пасма валасоў з-пад старой хусткі, зморшчаныя кулачкі, прыціснутыя

Скачать книгу