Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 25
Чаму звычка жыць чужым розумам, чужымі ваяўнічымі інтарэсамі аказалася мацней за памяць, сумленне, пачуццё нацыянальнай годнасці і абавязку перад будучымі пакаленнямі? Чаму страта незалежнасці хвалюе менш, чым салодкая залежнасць ад нібыта танных энерганосьбітаў, ад замоваў расійскага ВПК – чым пагроза таго, што замест Рэспублікі Беларусь зноўку з’явіцца, у лепшым выпадку, тэрыторыя, у найгоршым – плацдарм?!
А што яшчэ можа чакаць нашу краіну і наш народ ў цёмных завулках імперскай палітыкі?
Ці ж не тэрыторыяй і плацдармам была Беларусь звыш двух стагоддзяў расійска-савецкай імперскай гісторыі, перажыўшы ў яе сутаргавым заканчэнні ядзерную катастрофу?!
Дык тое ж не вайна, запярэчыце вы, проста вецер так няўдала для Беларусі дзьмуў. Але чарнобыльскі вецер – гэта вецер вайны. Бо савецкі атам сапраўды мірным ніколі не быў. Ні ў Чарнобылі, які выбухнуў у выніку таемнага эксперыменту, ні на ракетных базах, чыя колькасць на душу беларускага насельніцтва была найвялікшай у Савецкім Саюзе. Хто-небудзь лічыў, колькі заўчасна вымерла гэтых душ, што жылі наўкол прыхаваных ў беларускіх лясах ракетных базаў?
Не, падлікі рабіліся з іншай мэтай.
Памятаю, як недзе дваццаць гадоў таму «вядучыя расійскія палітыкі і эканамісты» падлічвалі «плюсы і мінусы» ад уваходжання Беларусі ў расійскую рублёвую зону. Сярод плюсаў была «магчымасць захаваць у папярэднім выглядзе ваенныя аб’екты, узаемаадносіны ў ваеннай сферы», а заадно «выключыць магчымасць далучэння Беларусі да НАТА».
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.