Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 23

Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

ПЭНа яшчэ ў 1999 годзе, але паказаны толькі раз у мінскім хэседзе. Мусіць, таму што ў жахлівыя ўспаміны трох былых вязніц урываюцца звар’яцелыя антысеміцкія заклікі сумнавядомага генерала Макашова… «Хроніка Мінскага гета» пачынаецца з выявы даваеннага герба БССР і замілаванай згадкі нібыта пра чатыры мовы, на якіх заклікаліся яднацца пралетарыі ўсіх краін. Быццам аўтары фільма не ведаюць, што хавалася за гэтай дэкарацыяй інтэрнацыяналізму. Дэкарацыі, якая і была выкінута якраз да вайны, у 1938 годзе, калі ідыш і польская мова зніклі з герба канчаткова.

      Дык ці маральна сёння распавядаць пра гета і нічога не казаць пра народжаную Сталіным ці не ад самага пачатку вайны палітыку дзяржаўнага антысемітызму, што стварыла глебу да будучага славяна-фашызму? Пра безліч ахвяраў гэтай палітыкі – ад забароненых кніжак да падпольшчыкаў, што з гета ды канцлагераў траплялі ў сталінскі ГУЛАГ; ад былых франтавікоў да партызанаў, што амаль усё далейшае жыццё пражылі пад ціскам 5-й графы…

      Ці маральна сёння згадваць пра беларусаў, якія, рызыкуючы жыццём, ратавалі габрэяў, і нічога не казаць пра антысемітызм пэўнай часткі іх супляменнікаў, за якім цягнецца крывавы след не толькі паліцэйскіх, але і партызанскіх расправаў…

      Дзеля чаго?

      Дзеля праўды.

      Бо антысемітызм вельмі ўтульна пачувае сябе ў «праймтайме», хаваецца за паўпраўдай ды сілкуецца атрутай хлусні.

      А дзеля чаго тая праўда?

      Адказ я знайшоў у кніжцы Гіршы Смоляра. Усё ж бацька схаваў яе не зусім.

      Дзве рэчы я захоўваю ў гэтай кніжцы – уласную памяць і верш «Над Ямай», падораны Рыгорам Барадуліным.

      «Галовы сьхілім / Над жахлівай Ямай. / Яна нямая, / Бо ня мае дна. / …Па радасьці і па бядзе браты, / Мы ўсе стаім / Над апраметнай Ямай…»

      Усе?

      Па кім маўчыць звон

      Адзначаліся 70-я ўгодкі хатынскай трагедыі. Ад улады шчыраваў на мітынгу-рэквіеме сп. Кабякоў. Прамармытаўшы нешта звыкла няўцямнае пра памяць аб загінулых, ён запэўніў журналістаў, што «…кіраўніцтва краіны робіць усё, каб у нас не скралі перамогу…»

      «Перамогу», мабыць, скрала нейкая дзяўчына з Барысава, з тамтэйшага медкаледжа. З нервовым хіхіканнем адказваючы пад дыктоўку настаўніцы на пытанне, дзеля чаго яе разам з іншымі студэнтамі прывезлі ў Хатынь, дзяўчо зусім заблыталася паміж рэквіемам і юбілеем, трагедыяй і святам.

      Узгадалася, як упершыню я прывёз у Хатынь унучку. Праз 15 гадоў ад яе нараджэння і роўна праз 65 – ад хатынскай трагедыі.

      Не магу сказаць, што прапанову паехаць у Хатынь яна ўспрыняла з вялікім жаданнем. «Нам у школе распавядалі… Але калі хочаш, давай з’ездзім».

      У Хатыні яна прыціхла, адасобілася, абмінаючы групкі экскурсантаў і затрымліваючыся каля комінаў і калодзежаў, у якіх скурчыліся на зацягнутай лядком вадзе беларускія дваццаткі ды старублёўкі, а важкія замежныя манеты паблісквалі на дне… Потым стала фатаграфаваць аблокі. Дакладней, неба, па якім павольна напоўзвалі

Скачать книгу