Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 18

Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

што адказаць. Бо, вядома, трэба спачатку добра і дакладна ўсё падлічыць: і колькі мама зэканоміла грошай, калі, цяжарная мной, цягнулася з Мінска ў чэрвені 41-га пешшу да Магілёва; і колькі каштавала ёй зрабіць партсігар на казанскім заводзе, дзе вырабляліся самалёты; і ў якія выдаткі абышлася адпраўка партсігара ад майго імя бацьку на фронт… Няблага было б з агульных выдаткаў на палявую пошту вылічыць кошт ліста, у якім бацька напісаў мне ў падзяку за падарунак невялічкі вершык: «Есть у папы портсигар. В нем махорочный товар. Смотрят с крышки прямо Сережа и мама»… І ўвогуле, без падліку таго, колькі грошай каштаваў шматмесячны пошук бацькоў адзін аднаго, сённяшнюю цану партсігара вызначыць наўпрост немагчыма. Паспрабуйце з гэтага агульнага кошту вылічыць эканомію на тытунь, бо бацька пасля вайны не курыў. Зрэшты, паспрабаваць можна. Але наўрад ці хопіць таго, што засталося, жыцця…

      Затое я дакладна ведаю, колькі каштуе сёння раяль – 1 мільярд рублёў, альбо 100 тысячаў даляраў.

      Менавіта за такія грошы збіраецца купляць раяль Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пра што са спасылкай на сайт дзяржзакупак паведамляе ўсюдыісны інтэрнэт. І як вы думаеце, дзе ўсталюецца гэты музычны цуд? Правільна, у Мінску ўжо з’явіўся палац з мармуру, бронзы і пазалоты, да якога гэткі раяль якраз пасуе…

      Што ж да майго сціплага, пашкрабанага падчас вандровак з кватэры на кватэру, раяля, дык шкада, канечне, што пакупнік савецкіх значкоў і партсігараў на яго не спакушаецца. А то старгаваліся б. І тых 100 тысячаў даляраў хапіла б на ўсё жыццё, што засталося, каб падлічыць кошт партсігара з дзюралю.

      Шкада не шкада, але з гэтым раялем трэба нешта рабіць, бо ён са сваіх ста з нечым гадоў паўстагоддзя маўчыць. Так, калі-нікалі вывергне з сябе нешта хрыплаватае…

      Аднойчы, праўда, ужо быў пакупнік, і цану прапанаваў неблагую. Не 100 тысяч даляраў, але ж…

      Але ў апошні момант нешта зварухнулася, і я вырашыў, што цана ўсё ж не тая. Не тое, каб малая, але не суадносная. Бо суадносная павінна складацца з кошту матчынай маёмасці, якая дашчэнту згарэла разам з домам падчас першай бамбёжкі, і замест якой быў атрыманы пасля вяртання ў 1944 годзе ў Мінск пашкоджаны кабінетны раяль. Але хто ведае той кошт? Нават тады ніхто не ведаў. Прывялі ў нейкі пакгаўз, куды звальваліся розныя рэчы, што засталіся ад немцаў, выбірайце… Магла, вядома, выбраць і нешта менш грувасткае, напрыклад, нейкую карціну ці сабе паліто. А выйшла так, што ў паўразваленай кватэры, куды збіраліся ацалелыя сваякі, раяль уладкаваўся ці не на ўвесь пакойчык. І як добра было мне пад ім жыць!..

      А, кіну настальгічныя дзіцячыя ўспаміны. Тут іншы клопат: як адлічыць ад 100 тысячаў даляраў грошы, што былі змарнаваны на выхаванне з мяне «Рахманіна», як пра тое марыла баба Гіта? Маці, вядома, у сваіх марах такіх вышынь не дасягала. Але небеспадстаўна лічыла, што даражэй за музыку ў мірным жыцці нічога няма і не будзе…

      Пакуль цягнуўся гэты ўяўны гандаль з пакупніком СССР, я ўсё думаў, думаў і надумаў: не людзі валодаюць рэчамі, як тое ім падаецца, а рэчы ўладараць над

Скачать книгу