Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 13

Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

Татарстана ці Удмурціі… Ці там не існуюць татарская ды удмурцкая мовы? Існуюць. Нават квітнеюць…. А якія-небудзь, умоўна кажучы, «неглюбскія бабулькі» заўсёды знойдуцца…

      Я не фармацэўт з рэцэптурнага адзела палітычнай аптэцы, але ўпэўнены, што адпаведныя лекі для Беларусі трэба гатаваць з нашмат больш складаных рэчываў. Тым больш, што для мільёнаў беларусаў, што купіліся на подлы рэферэндум аб дзяржаўным двухмоўі, яна сталася толькі ўскосна роднай. Бо цяжка лічыць роднай, ад першых слоў маці і першага буквара, мову, якая на працягу звыш паловы мінулага стагоддзя вывучалася, ды і сёння вывучаецца накшталт іншаземнай…

      Не напіўся конік… утапіўся «мальчык»… толькі вочкі блішчаць…

      Але гэта не шыз, а сюр.

      Не шыз падвоенай свядомасці, а сюр няўмольных гістарычных абставінаў.

      Ці здолее пераадолець гэтыя абставіны і стварыць новыя, спрыяльныя для беларускай будучыні, не ўмоўная, а нанова народжаная, маладая Беларусь? Здолее. Калі гэтае пытанне паўстане перад ёю як пытанне ўжо не мары, а дзеяння.

      Тады і конік з «мальчыкам» нап’юцца чысцюткай празрыстай вады.

      …Мудрая ўсё ж была бабка Кастуся. Што Саламон. Толькі той – «усё пройдзе», а тая – «усё яшчэ будзе». Па сутнасці, тое ж…

      Забаронцы айчыны

      23 лютага ўжо зранку я пачаў атрымліваць віншаванні ад родных і проста знаёмых жанчын. На маю сціплую заўвагу, што з-за адсутнасці арлінага зроку ні ў савецкім, ні, тым больш, у беларускім войску ніколі не служыў, жанчыны адказвалі, што гэта не мае аніякага значэння. «Мужчынскі дзень», – гаварылі яны. «Ну, так, – жартаваў я ў адказ, – як у райцэнтраўскай лазні… Хутка будзе жаночы…»

      Жарт успрымаўся з насцярогай, як быццам жартаваў я з чагосьці святога… «Мой дзед, – ледзь не пакрыўдзілася адна з віншавальніц, – чвэрць стагоддзя праслужыў у царскай арміі… А бацька – у польскай, загінуў ад немцаў… Нельга цурацца традыцый…»

      Так, пагадзіўся я, нельга.

      Але адна справа – традыцыі. Іншая – звычкі…

      Савецкая ўлада знішчыла спрадвечныя традыцыі, а замест нарадзіла процьму святочных, кшталту дня 23 лютага, звычак. Але народная прага традыцый заўсёды была неўміручай. Менавіта неўміручасцю традыцый можна патлумачыць тое, што народ сам ператвараў звычкі ў традыцыі, надаючы ім зусім іншы, чалавечы сэнс, не надта паглыбляючыся ў вір гістарычных падзей, у блытаніну ўрачыстых дат…

      Лукашэнка ўчапіўся ў гэтую блытаніну, бо менавіта з яе нарадзіўся і на ёй трымаецца рэжым ягонай асабістай улады.

      Вынікам стаў самы, мусібыць, вялікі, вар’яцкі парадокс сучаснай беларускай гісторыі: вайна дзяржавы супраць Айчыны…

      Ці не абвесткай гэтай вайны з’явіўся сумнавядомы травеньскі рэферэндум 1995 года?! Вайны супраць такіх спрадвечных духоўных каштоўнасцяў, як родная мова, нацыянальныя сімвалы і святыні. Вайны супраць

Скачать книгу