Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 12

Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

прыабняў яе за дрогкія плечы. І раптам пачуў нешта нечаканае – страшнаватае і зусім не гэдээраўскае: «Яны… яны жывыя… А мой татачка…»

      І яна ізноў захлынулася нябачнымі слязьмі.

      Мабыць упершыню я хутчэй адчуў, чымсьці зразумеў, якая ненатуральная для чалавека і чалавецтва гэтая з’ява – вайна. Але ж коціцца смяротным колам праз лёсы, пакаленні, стагоддзі…

      Дык, можа, натуральная?

      Што ж натуральнага ў тым, калі адных вайна пакідае жывымі, а іншых малоціць ушчэнт?! Не, заставацца на вайне жывымі зусім ненатуральна. Адзінае, што можа зрабіць вайну натуральнай – усеагульная пагібель, усеагульнае сканчэнне жыцця на Зямлі.

      Вось я і думаю: што ж фальшывага ў дзіцячых гульнях дарослых? А тое, думаю, што яны ствараюць ілюзію натуральнасці войнаў. То бок, даводзяць, што чалавецтву без войнаў не жыць.

      …Аляксандр Гардон, расійскі тэлевізійны гуру, пытаецца ў нябачнага апанента: «А ці памятаеце вы, як у дзяцінстве гулялі ў вайну, у «немцаў» і «рускіх»?» І выцягвае аднекуль з недасяжных глыбінь інтэлекту выснову: «Вось і вы, украінцы, зараз немцы для нас…»

      Такая вось ваенна-гістарычная рэканструкцыя.

      Ехаў конік… альбо Ўмоўная Беларусь

      Бабка Кастуся, мая вясковая сяброўка гадоў настаўніцкай маладосці, неаднойчы, калі падпівала прыхаванай яшчэ за польскім часам «Выбаровай», распачынала гэтакі спеў: «Ехаў конік да вады – залатыя павады. Конік не напіўся, мальчык утапіўся. Ідзе пані ратаваць – нідзе сына не відаць. Ідзе пан за вадой – бачыць сына пад вадой: толькі ножкі тырчаць, толькі вочкі блішчаць…»

      Проста жахлівая гісторыя.

      – Не плач, Сярожа, – супакойвала бабка Кастуся, даспяваўшы і размазаўшы па шчацэ сваю слязу. – Усё яшчэ будзе…

      Бабка Кастуся з яе «мальчыкам» і аптымістычнай абяцанкай на будучыню ўзгадалася, калі прачытаў артыкул Сяргея Дубаўца «Беларусь – гэта мова».

      «Беларусь – гэта мова», – сцвярджае Сяргей Дубавец. Бо мова па-ягонаму – гэта ўсё, што засталося ад Беларусі: «… апошні рубеж… адзіны інструмент і адзіная зброя шырокага цывілізацыйнага руху».

      Прыгожы тэкст, прывабна завостраная думка, глыбокі падтэкст…

      Але, як ні паглыбляйся, вынікае, што ўсё астатняе – не Беларусь, а немаведама што, якое «зноў па горла ў Расеі»…

      Я ведаю чалавека, які прыкладае шмат намаганняў, каб улезці ў Расею па горла. Лукашэнка? Не, апазіцыянер, так бы мовіць. Да таго ж дастаткова вядомы пісьменнік. Некалькі гадоў таму спрабаваў надрукаваць у расейскіх газетах адкрыты ліст да… Пуціна, каб ён «остановил русификацию» і пасадзейнічаў вырашэнню нашага моўнага пытання. Як быццам Беларусь зноў у складзе Расіі. Дарэчы, пад лістом стаялі подпісы шмат каго з паважаных дзеячаў беларушчыны…

      Праз некаторы час, праглядаючы часопіс «Наш современник», вядомы сваім дэмагагічна-пячорным антысемітызмам,

Скачать книгу