Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 10

Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

на іх «страшэннае зацьменне»?

      Здагадак, тлумачэнняў шмат – ад «імперскага мыслення» да страху згубіць дзяржаўнае фінансаванне сваіх тэатраў, аркестраў, музеяў… Заўважана, што амаль кожны з падпісантаў – той ці іншы начальнік…

      Але зацьменне таму і зацьменне, што не падлягае спектраграфічнаму аналізу. Яно цалкам чорнае. І гэты колер мае генетычнае паходжанне – ад часоў, калі адных дзеячаў культуры ставілі да сценкі, а іншыя пляскалі ў далоні…

      Вось такая «ўласная пазіцыя», якая нават і зместам і формай нагадвае пратаколы допытаў, пад якімі следчыя НКУС вымагалі калісь подпісы Ліхачова і Мейерхольда…

      Сёння, дзякуй Богу, за адмову ставіць подпіс у падтрымку ўлады не расстрэльваюць, а за подпісы даюць грошы і вешаюць ордэны. Але кары, сапраўднай кары, усё адно не пазбегнуць.

      Свой першы журналісцкі досвед я набываў з нататкі пра сельскага настаўніка. Памятаю, як трымцеў, калі на дрыжачых нагах нёс яе да першага намесніка галоўнага рэдактара першай у маім жыцці газеты. Праз некалькі хвілін нататка вярнулася да мяне з разадранай чырвоным алоўкам старонкай. Я не ведаў яшчэ, што слова «інтэлігент» было ў таго газетнага ваўкадава пад забаронай.

      Што ж, гісторыя пацвердзіла рацыю чырвонага алоўка, які раздзірае яе старонкі і выкрэслівае з рускай мовы слова «інтэлігент».

      P. S. Пакуль я з адчаем намагаўся зразумець учынак адных дзеячаў культуры, з’явіліся іншыя, не менш знакамітыя. І звярнуліся з заклікам правесці Кангрэс інтэлігенцыі «Супраць вайны, супраць самаізаляцыі Расіі, супраць рэстаўрацыі таталітарызму».

      Нарэшце.

      Грош цана

      Прамільгнула і зноў пахавалася пад абвалам больш важкіх падзей абвестка пра тое, што за пад’ём на шырока вядомы Курган Славы пад Мінскам трэба будзе плаціць грошы: школьнікам 1500 рублёў, дарослым аж 3 тысячы.

      Зведаўшы пра гэта, я кінуўся шукаць старую фотку, хаця і без пошукаў яна адразу ўзнікла перад вачыма: 1967 год, слізкая пад першай лістападаўскай шэранню гліністая зямля, недзе ззаду ўзвышаецца ўжо даволі высокі капец, па якім коўзаецца бульдозер, а паперадзе мы, некалькі маладых журналістаў «Знамёнкі». Толькі што кожны з нас высыпаў на той капец па вядру прывезенага пяску. Трохі пазней мы даведаліся, што дзеля гэтага пяску, перамешанага з глінай і дробнымі каменьчыкамі, быў зрыты натуральны курган пад Смалявічамі, на якім узвышаліся рэшткі ці то старажытнай крэпасці, ці то царквы…

      Старэйшы з нас – Ігар Садоўскі, вядомы на той час спартовы аглядальнік газеты. Ну, як старэйшы? Гадоў на 8–9. Яму, бадай, столькі і было, калі ён разам з маці здолеў збегчы з Мінскага гета ў Налібоцкую пушчу, да партызанаў… Калі яго хавалі напачатку 70-х, наперадзе неслі на чырвонай падушачцы партызанскі медаль. На пахаванні і памінках гаварылі, што яго дагнала вайна. Было неверагодна шчымліва…

      Чаму ж сёння я не магу намацаць тую шчымлівую чалавечую сувязь паміж вайной, што дагнала Ігара, і тым вядром пяску, якое ён высыпаў разам з намі на патрыятычны курган?

Скачать книгу