Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 5
…Ён памёр на другі дзень пасля згаданага банкету. У пяць раніцы, як заўжды, правёў штодзённую нараду і памёр.
А неўзабаве папаўзлі чуткі пра тое, што ў Мірановіча знайшлі ці не з пуд золата, нейкія рахункі ў Амерыцы, з якіх ён дапамагаў сіяністам, бо сам утоены габрэй…
Але я памятаў, як аднойчы ў нейкай задумёнай роспачы, бы не верачы самому сабе, ён сказаў: «Сярожа, у краіне фашызм…» Мо таму, што найпершай прыкметай фашызму лічыў антысемітызм і хлусню.
…Яны змагаліся з фашызмам разам, габрэй Тэвель Фінкельштэйн са Смілавіч і беларус Яўген Мірановіч з Воршы, партызанскія камандзіры, баявыя сябры. За галовы абодвух немцы абяцалі шалёныя грошы. І тады яны далі адзін аднаму клятву: калі хто застанецца жывы, возьме прозвішча таго, хто загіне…
Ён застаўся. Усё жыццё клапаціўся аб жонцы і дзецях сябра. А ў сваіх анкетах пісаў: «Мірановіч Яўген Фёдаравіч, беларус, выхадзень з беднай яўрэйскай сям’і. Бацька Фінкельштэйн – яўрэй. Брат Фінкельштэйн – яўрэй…»
P. S. Анатоль Аграноўскі застаўся на семінар, нават нешта распавядаў пра вопыт Вугоршчыны… Зазнаўшы, што Мірановіч памёр, адразу з’ехаў. А праз нейкі час у «Известиях» з’явіўся нарыс «Логика Мироновича».
Апошняя кропка
Уладзімір Мацкевіч, самаабвешчаны лідар інтэлектуальнага, так бы мовіць, супраціву рэжыму, вызначыў, нарэшце, сваю пазіцыю па найвастрэйшаму, падобнаму да гамлетаўскага, пытанню беларускай сучаснасці: жыд ці не жыд? І зрабіў гэта ў найбольш натуральнай для філосафа форме дыскусіі, абраўшы ў якасці апанента нейкага Гену Варковіча. «Ты, Гена, – супакоіў Мацкевіч свайго нібыта суразмоўцу, – яшчэ тая морда, але нічога жыдоўскага ў цябе няма! Звычайны беларус яўрэйскай нацыянальнасці»…
Супакоены адсутнасцю ў сабе «жыдоўскай морды», выцягнуты на «Бел. партызан» Гена тым не менш не супакоіўся: цягам ўсёй дыскусіі настойліва, нібыта ад імя ўсёй яўрэйскай супольнасці, даказвае абразлівасць для яўрэяў ужывання ў беларускай мове слова «жыд». Адваротная думка Мацкевіча проста ўражвае сваёй інтэрнацыянальнай глыбінёй і празрыстасцю: няма чаго рускамоўнаму Гену з усёй ягонай супольнасцю ўсталёўваць у беларускай мове свае нормы. З чаго вынікае, што «жыд» па-беларуску – гэта жыд, а па-руску – «жидовская морда»…
Я не лінгвіст, каб спрачацца з Мацкевічам, і не Гена, якога Мацкевіч як нарадзіў, так і забіў «логікай, перад якой ні жыда, ні бульбаша… усе роўныя…» Далёка мне да Мацкевіча і з ягонымі ведамі гістарычных абставінаў, праз якія ўзнікла ці добраўжыванае, ці злоўжыванае