Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 8
…Праз які тыдзень я ледзь не сутыкнуўся з суседкай ля пад’езду. Трохі расчырванелая, яна шпарка йшла насустрач, трымаючы ў руках стары жаночы капялюшык, з коптурам набіты цвёрдымі і маленькімі, нібыта дзіцячыя кулачкі, зялёнымі яблычкамі. Адно звалілася, пакацілася па асфальце, другое… Я кінуўся падымаць: «Гэта ж дзічкі, навошта вам?» «А кампот навару… Даўно не піла кампоту»…
Калісьці тут, у самым цэнтры горада, квітнелі сады на прыватных сялібах. У 60-х і хаты і сады пайшлі пад бульдозер. Ды ўсё ж захаваліся дзе-нідзе яблыні. Здзічэлі, праўда, але ўвесну квітнеюць, а восенню звонка сыплюцца яблычкамі на асфальт.
Дзякуй Богу, дзівосная сёлета, несканчоная восень. Няма на што наракаць…
Голас крыві, альбо Істэрычная справядлівасць
Моцная ўсё ж штука – пульт дыстанцыйнага кіравання. Адным націсканнем кнопкі можна пачаць вайну ці падоўжыць Алімпіяду…
«Да пайшлі яны ўсе на…! – раздражнёна кінуў прыяцель і ўзгадаў прыказку пра куслівую казурку, што лёгка пераскоквае з аднаго цёплага месца на іншае. – Зараз лягу і буду глядзець Алімпіяду…»
Эпізод тычыцца падзей шасцігадовай даўніны – расійска-грузінскай вайны. Я падумаў тады: як ад яе мы далёка! Дакладней, якія далёкія…
Сёння вайна на расійска-ўкраінскім парозе. На адлегласці кроку. Але мы па-ранейшаму далёкія ад яе. Па-ранейшаму паміж намі і тым, што адбываецца насамрэч, Вялікая Хлусня. Якія там «падвоеныя стандарты»!
Гэта толькі падаецца, што мы кіруем кнопкай. Гэта яна кіруе намі, робіць з нас не толькі ўдзельнікаў інфармацыйных войнаў, але й іх ахвяр.
І вось ужо спрачаемся – да хрыпаты, да кідання слухавак, да разрыву сяброўскіх адносін!
«Бачыў, як «Беркут» стаіць на каленях? Такая знявага!» – «Дык гэта ж ён сам прасіў у людзей прабачэння» – «А як губернатара прыкавалі кайданкамі да слупа… Табе падабаецца?» – «Не, не падабаецца. А хто сказаў, што рэвалюцыя павінна падабацца?» – «Якая рэвалюцыя? Дзяржаўны пераварот…»
І гэтак далей і далей…
Напрыканцы ХІХ стагоддзя, падчас англа-бурскай вайны, свет быў куды бліжэй да праўды, чымсьці сёння, ва ўладаранні Кнопкі.
І вось ужо страляніна з-за вугла завецца «абаронай роднага дому», а смяротнае скавытанне «Града» – «абаронай тэрытарыяльнай цэласнасці», зніштажэнне гарадоў і вёсак – «навядзеннем канстытуцыйнага парадку», а вайна на чужой тэрыторыі – «прымушэннем да міру»…
Сёння да расійскай прапагандысцкай тэрміналогіі часоў вайны з Чэчнёй і Грузіяй дадаліся «неафашысты» ў Кіеве і «руская кроў на святой крымскай зямлі».
«Колькі рускай крыві праліта за вызваленне Крыма!» – «раве та стогне» Валянціна Мацвіенка. Імаверна перад тым, як на «мэрсе», ці на чым там яшчэ, адправіцца на чарговы масаж… Трэцяя, дарэчы, асоба ў расійскай дзяржаве.
Вы што-небудзь чулі ад «фашыстаў» з Майдану пра «ўкраінскую кроў»?
Пра