Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў страница 4

Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

ж прыгожыя! – прыжмурыла вочы і адчыніла куфар. – Глядзі!»

      …Ну, навошта цётцы Гэлі патрэбныя былі ў гэткіх колькасцях «чарніла» і хлеб, тлумачыць і сёння не трэба. Ды й мяне яна запаважала толькі пасля таго, як адстаяў з ёй, ледзь пазбегнуўшы панажоўшчыны, даўжэзную чаргу ў сельмаг, каб узяць для яе яшчэ пару пляшак.

      Карацей кажучы, пра Гарбачова яна і слухаць не жадала, пра Шушкевіча таксама, бо пры адным ані «чарніл», ані гарэлкі не стала, пры другім – не стала краіны, у якой тых «чарніл» і гарэлкі было хоць заліся… Уся веліч дзяржавы ўвасаблялася для яе ў магчымасць адкарміць хлебам жывёліну і расплаціцца «чарніламі» за ўзараныя соткі ды іншыя паслугі, без якіх тагачаснае вясковае жыццё, жаночае асабліва, ураз магло скалануцца. Жыццё, пра якое, калі пытаўся, Гэля казала: «Гаўнянае, але ж хусткі ё…»

      Не ведаю ні таго, колькі хустак засталося ў Гэлі за дваццаць гадоў «пры Лукашэнку», ні таго, ці здараюцца сёння страйкі ў ЛПП? Але які-ніякі жыццёвы досвед падказвае, што як толькі справы ў дзяржаве зусім пагаршаюцца, адразу абвяшчаецца барацьба з «алкагалізацыяй насельніцтва». Гэткі ілюзіён – ці то ў выглядзе «сокаў замест «чарніл», ці то розных там Дзён цвярозасці, ці то забароны бацькам спойваць малалетак…

      Пра сусветна вядомы вынік гэтай барацьбы чытай у навіне № 1.

      P. S. Палітолагі, аналітыкі ды іншыя настрадамусы да сёння гадаюць, чаму адна вялікая дыктатура пад назвай СССР развалілася на дзясятак маленькіх, і што будзе, калі яны праз пуцінскі «мірны план» ізноў зліюцца, па Дастаеўскаму, «в припадке общежития».

      Не ведаю, ці зліюцца, але пра тое, што сап’юцца, у мяне асабіста здагадка маецца. Бо калі людзі співаюцца па розных прычынах, то народы – ад немагчымасці годна жыць.

      Антыфашыст Мірановіч

      Кожны год, калі набліжаецца 25 студзеня, я адчуваю штуршкі ў сэрца, як быццам нехта намагаецца, каб аж да скону стукаўся ў яго балючы напамін.

      25 студзеня 1980 года памёр Яўген Фёдаравіч Мірановіч.

      Каб я, хай сабе ўскосна, не меў дачынення да папярэдніх падзей, штуршкоў у сэрца, магчыма, і не было б. Не было б, магчыма, і той заўчаснай, у 63 гады, смерці, каб не тыя падзеі. Бо я бачыў, як дрэнна яму за састаўленымі вялізнай літарай «П» сталамі ў саўгаснай сталоўцы, дзе ладзіўся заключны банкет для прафсаюзных босаў з Масквы і рознага кшталту адмыслоўцаў з прафсаюзаў савецкага блоку.

      Адзін за адным прамаўляліся тосты – за сяброўства паміж народамі і краінамі, за росквіт сельскай гаспадаркі… Падняўся П., намеснік галоўнага рэдактара, і, дачакаўшыся цішыні, узняў поўную чарку: «За ВЦСПС!» Я толькі пачынаў працаваць у «Труде», але ўжо ведаў, што гэта каронны тост кончанага цыніка, з якога пачыналіся і якім заканчваліся рэдакцыйныя п’янкі. А тут усе паўставалі, забразгалі відэльцамі, талеркамі, танным крышталём… Мірановіч падняўся неяк бокам і адразу сеў, паставіўшы чарку. Я падышоў да яго: «Вам дрэнна, Яўген Фёдаравіч?» – «Не, не, нічога, – па счырванелым стомленым твары прабегла ўсмешка, – мабыць,

Скачать книгу